Афіясеміён паўднёвы (Aphyosemion australe) — від рыб атрада карпазубападобных.

Радзіма — прыбярэжныя вадаёмы экватарыяльнай Афрыкі. Акварыумная рыба.

Даўжыня да 7 см. Цела самцоў ярка афарбаванае, пераважна карычнева-чырвонае.

Гадуюць у акварымах з укрыццямі з раслін, мяккай падкісленай тарфаванай вадой, у якую дадаюць крыху марской солі.

Літаратура

Катэгорыя:Карпазубападобныя Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1921 годзе