Фама Кемпійскі (Кемпіец, , ; Томас Хемеркен; каля 1379, , Кёльнскае курфюрства — , кляштар Віндэсхайм каля Зволле) — нямецкі каталіцкі манах, пісьменнік і містык, меркаваны аўтар трактата «Аб перайманні Хрысту» (напісаны не пазней за 1427 г.), член духоўнага руху «Новая набожнасць» і паслядоўнік Герта Гротэ і Фларэнцыя, заснавальнікаў плыні «Братэрства агульнага жыцця».

Біяграфія Фама нарадзіўся ў Кемпене недалёка ад Крэфельда ў Кёльнскім курфюрстве ў сям’і Яна і Гертруды Хемеркен у 1380 годзе. Прозвішча адносіцца да прафесіі бацькі, які працаваў кавалём, на паўночна-ніжнефранкскім дыялекце hemerken — маленькі малаток. Маці была настаўніцай.

У 1392 годзе Фама ўслед за сваім братам Янам паступае ў школу ў Дэвентэры ва Утрэхцкім біскупстве. Ён вучыўся да 1399 года і ўвайшоў у рух «Братэрства агульнага жыцця», які быў працягам руху «Новая набожнасць» Герта Гротэ.

Да 4 чэрвеня 2006 года яго астанкі знаходзіліся ў капліцы царквы Міхаіла Арханёла ў Зволе. Цяпер месцам спачыну Фамы Кемпійскага з’яўляецца базіліка Успення Прасвятой Багародзіцы ў Зволе.

Твор «Аб перайманні Хрысту» ўпершыню выдадзены ў царкоўнаславянскім перакладзе Арэста Настурэла на тэрыторыі сучаснай Румыніі ў 1647 годзе, таксама перакладзены на рускую мову ў канцы XVII стагоддзя беларускім філосафам Андрэем Белабоцкім.