Базіліка Сакрэ-Кёр (фр.: Basilique du Sacré Cœur ці проста Сакрэ-Кёр, літаральна «базіліка Святога Сэрца», г.зн. Сэрца Хрыстова) — каталіцкі храм у Парыжы, пабудаваны паміж 1876 і 1910 гг. па праекце архітэктара Абадзі ў рымска-візантыйскім стылі, размешчаны на вяршыні ўзгорка Манмартр, у самой высокай кропцы (130 м) горада.
Апісанне Форма купалоў паўтарае сілуэт базілікі XII ст. Сен-Фрон у Перыге на поўдні Францыі. Вышыня асноўнага купала 83 м, вышыня званіцы каля 100 м. Адзін са званоў базілікі — «Саваяр» (la Savoyarde) — важыць 19 т з языком у 850 кг, адліты ў Ансі ў 1891 г., самы вялікі звон Парыжа.
Унутры базіліка ўпрыгожана каляровымі вітражамі і манументальнай мазаікай на тэму «глыбокай павагай Францыі перад Сэрцам Гасподнім», выкананая ў 1912—1922 гадах, мастаком Люкам-Аліўе Мерсонам (:fr:Luc-Olivier Merson, 1846—1920).
З вяршыні Манмартр, куды вядзе шырокая шмат’ярусная лесвіца, адкрываецца панарама Парыжа і від вакол у ясную надвор’е на 50 км. Сакрэ-Кёр — самая фатаграфуемая славутасць французскай сталіцы.
Гісторыя thumb|left|200px|Інтэр’ер базілікі з мазаікай Прапанова аб будаўніцтве новага храма ў памяць аб ахвярах франка-прускай войны, зробленая ў 1871 г., падвергнулася моцнай крытыцы, але атрымала падтрымку дэпутатаў, якія далі згоду ў 1873 г. Сродкі на будаўніцтва збіраліся па грамадскай падпісцы. Пры закладцы першага каменя (16 чэрвеня 1875 года) у грунт узгорка быў пакладзены бронзавы медальён «Францыя падносіць Хрысту манмартрскую базіліку», каробачка з французскімі медалямі, а таксама пергамент з пратаколам цырымоніі заснавання базілікі Сакрэ-Кёр.
Работы неўзабаве былі перарваны для таго, каб умацаваць глебу ўзгорка, перакапанага старадаўнімі каменяломнямі. Будаўніцтва скончылася толькі ў 1914 г.
Манмартр лічыцца адным з самых маляўнічых куткоў Парыжа. Ён узнік на вапняковым узгорку, на вышыні 130 м, дзе па паданні ў часы праследавання хрысціян пры імператары Даміцыяне быў абезгалоўлены Святы Дыянісій, першы біскуп Парыжа. І тады адбыўся цуд: Дыянісій устаў, падняў уласную галаву, абмыў яе ў найбліжэйшай студні, і толькі прайшоўшы некалькі кіламетраў, упаў мёртвым. У памяць аб гэтых цудоўных падзеях была пабудавана царква Сен-Дэні, а месца атрымала назву Манмартр — гара святога мучаніка.
Гл. таксама Манмартр Сабор Парыжскай Божай Маці
Спасылкі
La Basilique du Sacré Cœur de Montmartre — in English and French History of the basilica Царква Сакрэ Кёр Basilique Sacré Coeur, Paris History, description, visitor info Satellite image from Google Maps Free photo gallery of the Basilica of Sacre Coeur
Катэгорыя:Каталіцкія храмы Парыжа Катэгорыя:Манмартр Катэгорыя:XVIII акруга Парыжа Катэгорыя:Саборы Парыжа