Сяргей Пяткевіч (нар. , Казахстан) — дзеяч беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Казахстане ў беларускай сям’і, разам з якой у хуткім часе вярнуўся ў Мінск. У 1980 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Да 1996 г. працаваў у Навукова-даследчым інстытуце эканомікі сельскай гаспадаркі ў МінскуЭміграцыйная гісторыя ў асобах. 26 жніўня. Сяргей Пяткевіч.
У 1994 г. атрымаў стыпендыю на навучанне па магістарскай праграме ў Каралеўскім сельскагаспадарчым каледжы ў Сайрэнсестэры (Вялікабрытанія).
Па атрыманні ступені магістра ў 1995 г. вярнуўся ў Мінск, дзе стаў працаваць экспартам групы маніторынгу праграмаў TACIS у Беларусі і прадстаўніком амерыканскага фонду The Eurasia Foundation.
У 1998 г. атрымаў стыпендыю на навучанне па доктарскай праграме ва ўніверсітэце Рэдынгу (Вялікабрытанія) і перабраўся разам з сям’ёй у Вялікабрытанію на сталае жыхарства. Потым пераехаў у Лондан.
З 2000 г. з’яўляецца сябрам ЗБВБ. Ад 2003 г. — пастаянны сакратар і скарбнік арганізацыі. Займаецца падрыхтоўкай Камунікатаў ЗБВБ. Ад 2001 г. — сакратар Беларускага дабрачыннага фонду.
Узнагароды Узнагароджаны медалём Ордэна Пагоні (2024).