Мяды́нскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мядынь.
Геаграфія Мядынскі раён мяжуе з Бораўскім, Малаяраславецкім, Кондраўскім і Ізноскаўскім раёнамі, а таксама з Маскоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 1148 км².
Гісторыя Мядынскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Заходняй вобласці. З 1937 года ўваходзіў у склад Смаленскай вобласці. У 1944 годзе раён быў перададзены ў склад навастворанай Калужскай вобласці.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Калужскай вобласці