Сабор Шартрскай Божай Маці — храм у горадзе Шартр, за 80 км ад Парыжа, адзін з найпрыгажэйшых помнікаў французскай готыкі і ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Цяперашні будынак сабора быў ўзведзены ў 13 стагоддзі пасля таго, як у 1194 годзе пажар знішчыў стары раманскі храм. Паўночная вежа была скончана пазней у стылі палымянай готыкі і зрабілася заўважна вышэй за паўднёвую, надаўшы сабору непаўторны асыметрычны сілуэт.

З IX стагоддзя ў Шартры захоўваецца туніка, якая належала некалі, як лічыцца, Божай Маці, была падорана Карлу Вялікаму канстанцінопальскай імператрыцай Ірынай, а каля 876 года перанесеная Карлам Лысым з Ахена ў Шартр. Гэта робіць Шартрскі сабор папулярным месцам пілігрымак. У прыватнасці, штогод на Пяцідзесятніцу з Парыжу ў Шартр праходзіць шматтысячнае міжнароднае паломніцтва каталікоў-традыцыяналістаў.

Шартрскі сабор — галоўны храм Шартрскай дыяцэзіі.

Галерэя

Глядзіце таксама Спіс самых высокіх цэркваў свету Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Францыі

Крыніцы Шартрскі кафедральны сабор у даведніку Sacred Destinations

Спасылкі

Афіцыйны сайт Сабора Вітражы Шартрскага сабора — афіцыйны сайт Notre-Dame de Chartres — даведачная інфармацыя Афіцыйны турыстычны сайт Шартра Фотаздымкі сабора

Катэгорыя:Шартр Катэгорыя:Саборы Францыі Катэгорыя:Збудаванні Францыі ў гатычным стылі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Францыі