Ба́нда — міжастраўное мора на захадзе Ціхага акіяна, у Інданезіі, паміж астравамі Малайскага архіпелага (Серам, Селатан-Тымур, Ветар, Сулавесі, Буру і інш.).

Плошча — 714 тыс. км². Працягласць з поўначы на поўдзень 500 км, з усходу на захад — 1000 км. Глыбіня — да 7440 м (западзіна Вебера). Каралавыя рыфы. Сярэднегадавая тэмпература вады 27 °C. Салёнасць 34,5 ‰. Прылівы мяшаныя (да 2,4 м). Водзяцца лятучыя рыбы, васьміногі. Порт — Амбон на востраве Амбон.

Літаратура

Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 65. — 633 с. с ил., 30 л. ил.

Спасылкі Banda Sea // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Моры Ціхага акіяна Катэгорыя:Геаграфія Інданезіі