Атар Васілевіч Тактакішві́лі (;  — ) — савецкі грузінскі кампазітар, дырыжор, педагог, грамадскі дзеяч. Народны артыст Грузінскай ССР (1961), Народны артыст СССР (1974). Аўтар музыкі Гімна Грузінскай ССР.

Біяграфія Нарадзіўся ў Тбілісі. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў у Тбіліскай музычнай школе і музычным вучылішчы. У 1947 годзе скончыў Тбіліскую кансерваторыю, у 1950 годзе — аспірантуру (клас кампазіцыі С. В. Бархударана). З 1947 года выкладаў у Тбіліскай кансерваторыі: выкладчык харавой літаратуры і кіраўнік хору, з 1952 года — паліфаніі і інструментоўкі кансерваторыі, з 1959 года — дацэнт (1959), з 1966 года — прафесар, 1962—1965 гадах — рэктар. У 1947—1952 гадах канцэртмайстар і дырыжор, у 1952—1956 гадах мастацкі кіраўнік Дзяржаўнай харавой капэлы Грузіі. У 1965—1984 гадах Атар Тактакішвілі Міністр культуры Грузінскай ССР.

Грамадска-палітычная дзейнасць Член КПСС з 1951 года. Член Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Грузінскай ССР з 1963 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4, 5 і 11 скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета Грузінскай ССР 6—9 скліканняў. Член Камітэта па Ленінскіх прэміях у галіне навукі і мастацтва пры Савеце Міністраў СССР з 1963 года. Сакратар праўлення Саюза кампазітараў СССР з 1957 года. У 1961—1962 гадах — сакратар Саюза кампазітараў Грузінскай ССР.

Член Прэзідыума Міжнароднага музычнага савета пры ЮНЕСКА.

Творчасць Найбольш значныя дасягненні Атара Тактакішвілі оперным, кантатна-аратарыяльным і сімфанічным жанрах. У сваёй творчасці ён абапіраўся на традыцыі рускай і грузінскай музычнай культуры. Сярод твораў кампазітара: оперы «Міндыя» па матывах паэзіі Важа Пшавела (пастаўлена ў 1961 годзе), «Выкраданне Месяца» (1977), «Першае каханне», «Тры жыцці» (1967); араторыя «Па слядах Руставелі» (1964, тэкст І. В. Абашыдзэ), кантата «Гурыйскія песні» (1971); вакальна-сімфанічныя сюіты «Мегрэльскія песні» (1972), «З лірай Цэрэтэлі» (1983); дзве сімфоніі (1949, 1953); сімфанічная паэма «Мцыры» (1956); аднаактавы балет «Харэаграфічная сюіта» (1976); харавы цыкл «Карталінскія напевы»; творы для інструментаў з аркестрам, хоры, рамансы, музыка для тэатраў, кінафільмаў і інш. Аўтар музыкі Гімна Грузінскай ССР, якую напісаў у 1945 годзе яшчэ ў час вучобы ў Тбіліскай кансерваторыі.

Узнагароды і званні Сталінская прэмія III ступені (1951) — за сімфонію «Маладзёжная» (1949) Сталінская прэмія II ступені (1952) — за канцэрт для фартэпіяна з аркестрам (1950) Дзяржаўная прэмія СССР (1967) — за араторыю «Па слядах Руставелі» Ленінская прэмія (1982) — за оперу «Выкраданне Месяца» (1977) і канцэрт для скрыпкі з аркестрам Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Шата Руставелі (1984) Два ордэны Леніна (1966, 1984) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958) Народны артыст Грузінскай ССР (1961) Народны артыст СССР (1974) Прэмія Альберта Швейцэра (1986) Ганаровы грамадзянін горада Тбілісі (1985). Медалі

Зноскі

Літаратура

Чкония С. М., Какулия Л. В. Тактакишви́ли Отар Васильевич // Музыкальный энциклопедический словарь / Гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 553. — 672 с: ил. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9. Тактакишви́ли Отар Васильевич // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 31. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз.

Спасылкі Отар Тактакишвили Санкт-Пецярбургская філармонія імя Д. Д. Шастаковіча Ценова В. Отар Васильевич Тактакишвили // Belcanto.ru Тактакишвили Отар Васильевич // Радио классической музыки «Орфей». Энциклопедия Отар Тактакишвили: Инструментальные концерты // Фирма «Мелодия» Грузинский композитор Отар Тактакишвили // Медыябанк РИА Новости

Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Грузіі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Балетныя кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Дырыжоры Грузіі Катэгорыя:Дырыжоры XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя дырыжоры Катэгорыя:Балетныя дырыжоры Катэгорыя:Харавыя дырыжоры СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Грузіі Катэгорыя:Музычныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Грузіі Катэгорыя:Міністры Грузіі Катэгорыя:Кампазітары — аўтары гімнаў Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання