Лускаўні́ца звыча́йная або лускаўні́ца цукро́вая, таксама цукро́ўнік звыча́йны (Lepisma saccharina) — від дробных бяскрылых насякомых з атраду . Касмапалітычны від. Гэта жвавае насякомае нярэдка сустракаецца ў жыллі чалавека, пераважна на кухні, прыбіральні, а таксама на харчовых складах. Лічаць, што від ёсць адным з самых старажытных насякомых, якія цяпер жывуць, а яго продкі жылі больш за 300 млн гадоў таму ў палеазойскую эру.

Апісанне Даўжыня насякомага складае 0,8—1,9 смGeorge C. Mcgavin. DK Handbooks: Insects — Spiders And Other Terrestrial Arthropods. Dorling Kindersley, 2000. ISBN 0-7894-5337-1. Цела плоскае, паступова звужаецца да канца, пасля трэцяй лінькі пакрыта дробнымі серабрыста-шэрымі лускавінкамі. Ад хваста адыходзяць тры ніткі, дзве з якіх накіраваны ў бакі і адна назад. Ад галавы адыходзяць доўгія вусікі, накіраваныя наперад. Часам прадстаўнікоў віду можна пераблытаць з адной з губаногіх шматножак — , якая адрозніваецца вялікай колькасцю доўгіх ног.

Экалогія Прадстаўнікі віду любяць вільготныя і цёмныя месцы — у прыродзе іх можна сустрэць у апалым лісці, пад карчакамі, камянямі і г. д. У памяшканнях яны таксама аддаюць перавагу аналагічным умовам — калі ў доме суха і светла, то гэтых насякомых там не будзе. Мяркуюць, што від паходзіць з тропікаў — іх аптымальныя ўмовы пражывання складаюць +21… +26 °C і 75—97 % вільготнасці. Актыўныя ноччу, астатні час хаваюцца. У выпадку выхаду на святло імкнуцца хутка схавацца. Перасоўваюцца хутка, дарогай робячы кароткія прыпынкі.

Харчуецца прадуктамі расліннага паходжання, якія змяшчаюць крухмал або поліцукрыды; іх рацыён можа ўключаць цукар, муку, клей, кніжныя пераплёты, паперу, фатаграфіі, тканіны, у якіх ёсць крухмал. Са складскіх памяшканняў могуць быць занесены ў дом праз куплю туалетнай паперы або кардонак з папяровымі сурвэткамі. Бясшкодныя для чалавека і хатніх жывёл і не ёцць пераносчыкамі захворванняў, але могуць псаваць вільготную паперу.

Блізкія віды Блізкім сваяком ёсць . Гэта насякомае дасягае даўжыні 8—10 мм. Вусікі амаль удвая даўжэйшыя за цела. Афарбоўка цёмная, з жоўтымі плямамі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Шчацінахвосткі