Херсцкі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Херст у правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1953 годзе пад назвай «Херсцкая семінарыя». Фінансавалася вучэльня насельніцтвам муніцыпалітэту Херст, а яго місія была ў тым, каб забяспечыць сярэднюю адукацыю для франкамоўнай моладзі з паўночнага ўсходу Антарыа.
Большую частку сваёй гісторыі Херсцкі ўніверсітэт быў філіялам Лаўрэнцьеўскага ўніверсітэта. Ён быў адноўлены ў якасці незалежнай установы 1 красавіка 2022 года пасля фінансавага крызісу Лаўрэнцьеўскага ўніверсітэта 2021 года.
Сёння ўніверсітэт прапануе адукацыйныя праграмы, якія выкладаюцца на французскай мове, у галіне гуманітарных навук, такіх як псіхалогія, бізнес, міждысцыплінарныя студыі і інш. Акрамя таго, ён служыць месцам для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых і сярэдніх школ для рэгіёну.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады