Хітры Пётр ці Хітры Пэё (; ) — персанаж балгарскага і македонскага фальклору, галоўны герой бытавых казак, смешных гісторый і анекдотаў, распаўсюджаных ва ўсіх рэгіёнах Балгарыі і Паўночнай Македоніі на працягу апошніх 400 гадоў.
Ён бедны вясковы парабак, гарэза і ашуканец, народны філосаф і змагар з несправядлівасцю. Ён таргуецца то з папом, то з вясковым мясніком, але ў яго востры розум і зайздроснае пачуццё гумару. Хітры Пётр аднаго за адным падманвае і перахітрывае высокапастаўленых асоб — цароў, міністраў, вышэйшае духавенства, зборшчыкаў падаткаў і г.д., якія заслугоўваюць такога ж падыходу, як і яны адносіліся да людзей, хлусячы ім пустымі абяцаннямі паслуг або крадучы ў іх неабдумана. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца анекдоты, у якіх аб’ектам сатыры з’яўляюцца прадстаўнікі духавенства — з-за іх неадпаведнасці слоў і спраў, з-за пропаведзі добрага жыцця, але на тым свеце, калі ты на гэтым свеце праведны. Калі бедняк, як, напрыклад, Хітры Пётр, хітрасцю і розумам бярэ верх над высокапастаўленым багацеем, ён прыніжае яго і, высмеяўшы, выкрывае і помсціць яму.
У 2010 годзе ў гонар персанажа быў названы нунатак Хітры Пётр у Антарктыцы.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў XVI—XVII стагоддзях, калі вобласці Дабруджа, Фракія і Македонія былі пад уладай Асманскай імперыі.
У мастацтве У 1873 годзе персанаж Хітрага Петра з’явіўся ў літаратуры. Балгарскі пісьменнік Ілія Блыскоў згадвае яго ў сваёй творчасці: «Хитър Петър или отбор забавителни приказки за разсмиване, разговаряне и разтуха».
У 1967 годзе пра персанажа Хітры Пётр напісана опера.
Зняты камедыйныя фільмы: у 1939 годзе, і ў 1960 годзе балгарскім рэжысёрам С. Сырчаджыевам.
У 1981 годзе, перад Домам гумару і сатыры ў Габрава (Балгарыя) была ўсталявана скульптурная кампазіцыя «Хітры Пётр» прафесара Георгія Чапкенава.
У 2008 годзе, на тэрыторыі Старога базару ў Прылепе (Паўночная Македонія), быў усталяваны помнік і названы сквер, ужо македонскай версіі Хітрага Петра — Хітраму Пэё.
Катэгорыя:Фальклор Балгарыі Катэгорыя:Фальклор Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Фальклорныя персанажы