Майсей Якаўлевіч Гінзбург (23.5(4.6).1892, — , ) — савецкі архітэктар.
Біяграфія Нарадзіўся 23 мая (4 чэрвеня) 1892 года ў Мінску.
Скончыў АМ у Мілане (1914) і архітэктурны факультэт Рыжскага політэхнічнага інстытута (1917). Адзін з арганізатараў АСА (1925), адказны рэдактар часопіса «Сучасная архітэктура» (з 1926). Унёс важны ўклад у тэорыю і практыку АСА (праект Дома Саветаў у Махачкале, 1926; Дом урада, цяпер — будынак універсітэта, у Алма-Аце, 1930, і інш.). У 1928—1932 гадах распрацаваў праекты эканамічных жылых ячэек з рацыянальнай планіроўкай, а таксама жылых дамоў з абагульненым камунальна-бытавым абслугоўваннем (дамы на М. Броннай, 1926, і вул. Чайкоўскага, 1928—1930, у Маскве). Стварыў шэраг буйных праектаў планіроўкі (Чарнікоўскі прамысловы раён каля Уфы, 1931, раённая планіроўка Паўднёвага берага Крыму, 1930-я гг., — не ажыццёўлены), комплекс санаторыя імя Г. К. Арджанікідзэ ў Кіславодску (з суаўтарамі, 1935—1937). З 1921 года выкладаў у маскоўскім ВХУТЕМАС (з 1923 года — прафесар) і Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя Н. Э. Баўмана.
Памёр 7 студзеня 1946 года ў Маскве.
Крыніцы
Спасылкі