Ёркскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1959 годзе. Гэта адзін з трох універсітэтаў у Таронта, буйнейшы ўніверсітэт Канады па памеры і трэці па колькасці студэнтаў. Яго велізарны кампус, адкрыты ў 1965 годзе, размешчаны ў паўночнай частцы горада. Назва ўніверсітэта паходзіць ад былога горада Ёрк, які сёння з'яўляецца часткай (раёнам) Таронта. Тут навучаюцца больш за 50 тысяч студэнтаў і працуе каля 7 тысяч супрацоўнікаў.
Структура Школа мастацтваў, медыяў, перформансу і дызайну Факультэт адукацыі Факультэт экалагічных і гарадскіх змен Факультэт магістратуры і аспірантуры Факультэт здароўя Школа інжынерыі Факультэт вольных мастацтваў і прафесійных студый Школа права Школа бізнесу Факультэт прыродазнаўчых навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады