Ніжнехапёрскі прыродны парк ()У канцылярскіх дакументах: прыродны парк «Ніжнехапёрскі» (). — прыродны парк, размешчаны на паўночным захадзе Валгаградскай вобласці, Расія.
Створаны ў 2003 годзе на падставе закона абласной думы РФ «Пра стварэнне прыроднага парку Ніжнехапёрскі» і пастановы Кіраўніка Адміністрацыі Валгаградскай вобласці «Пра стварэнне дзяржаўнай установы „Прыродны парк “Ніжнехапёрскі”“».
Парк размешчаны на тэрыторыі трох адміністрацыйных раёнаў Валгаградскай вобласці: Кумылжэнскага, Аляксееўскага і Нехаеўскага.
Тэрыторыя парку, плошчай га, размешчана ў ніжнім цячэнні ракі Хапёр, у стэпавай паласе на мяжы з лесастэпам і занятая рознатраўна-тыпчакова-кавыльнымі стэпамі на звычайных і паўднёвых чарназёмах.
На тэрыторыі Ніжнехапёрскага прыроднага парку размешчаны 19 асабліва ахоўных прыродных тэрыторый федэральнага, рэгіянальнага і мясцовага значэння.
Апісанне Уключае прыродныя комплексы і аб’екты, якія маюць значную экалагічную, эстэтычную і гісторыка-культурную каштоўнасць. Сярод іх вялікія масівы цаліннага стэпу на чарназёмах, байрачныя і нагорныя дубровы, поймавыя лясы Хопра, пяскі з іхнімі ўласцівымі расліннымі супольнасцямі і бярозавымі пералескамі, шматлікія крыніцы з чыстай пітной вадой, гранітныя валуны — рэшткі Данскога ледавіковага языка Дняпроўскага зледзянення. Сярод вялікай разнастайнасці мясцовай флоры і фаўны адзначана мноства рэдкіх відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Валгаградскай вобласці. На гэтай тэрыторыі гарманічна з навакольнай прыродай спалучаецца неразбураная традыцыйнай лад рассялення і побыту расійскага казацтва.
Геаграфія Тэрыторыя парку распасціраецца па рэчышчы Хопра, які з’яўляецца формаўтваральным чыннікам рэльефу мясцовасці. Плошча парка складае 230 тыс. га., а сам парк можна падзяліць на дзве часткі: правабярэжную, размешчаную на паўднёва-ўсходнім ускрайку Калацкага ўзвышша, і левабярэжную, размешчаную на Хапёрска-Бузулуцкай раўніне. Размешчаны ў стэпавай паласе на мяжы з лесастэпам і заняты рознатраўна-тыпчакова-кавыльнымі стэпамі на звычайных і паўднёвых чарназёмах.
Воссю парку з’яўляецца Хапёр — адна з найчысцейшых рэк Еўропы, з яе прытокамі Бузулукам, Кумылгай, Акішаўкай і Цішанкай.
Флора і фаўна Сярод краявіднай разнастайнасці фаўны парку вылучаюць віды, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. У межах парка сустракаецца мноства раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Расіі і Валгаградскай вобласці: півоня вузкалістая, фіялка дзіўная, вадзяны арэх, трынія Кітайбеля (Trinia kitaibelii), васілёк усходні і іншыя.
Багаты відавай разнастайнасцю і жывёльны свет парка. Цікавасць уяўляюць 3 віды кажаноў, нямала ў парку і грызуноў, такіх як суслікі, садовая соня, 4 віды мышовак. Драпежнікі прадстаўлены янотападобным сабакам, лісамі, ваўком. Водзяцца: хахуля, ласіца, норыца, барсук, стэпавы тхор, куніца, кабан, казуля, лось і алень.
Прыродныя ўмовы і геалогія У рэльефаўтварэнні правабярэжжа Хопра прымаюць удзел крэйдавыя і трацічныя адклады, прадстаўленыя пісчай крэйдай, пяскамі, пяшчанікамі і глінамі. Верхнякрэйдавыя пясчаныя адклады з’яўляюцца ваданосным гарызонтам прэснай вады.
Роля чацвярцічных адкладаў у рэльефаўтварэнні невялікая, хоць уся гэтая тэрыторыя пакрывалася Данскім ледніком. Сляды зледзянення ў выглядзе валуноў памерам 0,5-1,0 м сустракаюцца як на водападзелах, так і па схілах. Элювіяльна-дэлювіяльныя ўтварэнні сярэдне- і верхнечацвярцічнага ўзросту, прадстаўленыя суглінкамі, супесямі і глінамі з гнёздамі пяску і жвіру, згладжваюць няроўнасці водападзелаў і схілаў карэннага рэльефу.
Гісторыка-культурная спадчына
Помнікі прыроды Аляксееўскі раён: азёры Стракальнае, Цапліна, Култук, Бабінскае, Ларынскае урочышча «Востраў» Руская гара
Кумылжэнскі раён: Шакінская дуброва Астравухаўскія лугі () — поймавыя лугі з разнастайнай расліннасцю ледніковыя валуны Кумылжэнскія пяскі манумент «Абаронцам Айчыны Данскім казакам»
Урупінскі раён Шамякінская дача — ляснай масіў натуральнага байрачнага лесу з дубамі 150-400-гадовага ўзросту Хапёрскі лес
Нехаеўскі раён Комплексны дзяржзаказнік Усць-Бузулуцкі паляўнічы заказнік
Усяго на тэрыторыі прыродаахоўнай зоны запаведніка размешчана больш за 20 аб’ектаў помнікаў прыроды.
Шакінская дуброва Самая паўднёвая ў рэгіёне нагорная дуброва ўзростам больш за 200 гадоў. Тут, на пясках, растуць хвоі з багатай фаунай (да 300 відаў раслін). Таксама тут можна ўбачыць «Кіпячую крыніцу» (або «Кіпучую студню») — гэта асабліва ахаваная прыродная зона, у якую можна патрапіць толькі ў суправаджэнні супрацоўніка парка.
Кошаў-гара Кошаў-гара — найвышэйшае месца на правым беразе Хопра, курган, у старажытнасці тут быў вартавы пост. Гэтае месца ахутана павер’ямі, гэта адно з першых месцаў пасялення станіцы Кумылжэнскай.
Хапёрская сцежка
Хапёрская сцежка — сетка турыстычных сцежак, што праходзяць па тэрыторыі Ніжнехапёрскага прыроднага парку, у Аляксееўскім раёне. Агульная працягласць сцежак складае 12 кіламетраў. Створана ў 2020 годзе.
Галоўная сцежка мае пачатак каля станіцы Усць-Бузулуцкай і праходзіць ля падножжа крэйдавага ўзгорка па правым беразе ракі Хапёр, паўз вусце прытоку Бузулук, да былога хутара ПерапольскагаРябов С. И.Область войска Донского, Хоперский округ / С. И. Рябов. — Волгоград : ПринТерра-Дизайн, 2018. — 645 с. (цяпер не існуе). Сцежкі пакрытыя драўнянай дранкай. На маршруце маюцца 3 назіральныя пляцоўкі, з усходняга, паўночнага і заходняга боку крэйдавага ўзгорка, на вышыні 150—158 метраўТапаграфічная карта Расіі, з якіх адкрываецца краявід на прасторы запаведнага парка, рэкі Хапёр і Бузулук.
Крыніцы
Катэгорыя:Геаграфія Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Прыродныя паркі Расійскай Федэрацыі