Вярхоўны камітэт вызвалення Літвы, ВКВЛ (, скарочана VLIK) — літоўская арганізацыя, заснаваная 25 кастрычніка 1943 года ў перыяд нацысцкай акупацыі. Мэтай было аднаўленне незалежнасці Літвы.

Пры нямецкай акупацыі Калі нацысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, літоўцы віталі немцаў як вызваліцеляў ад савецкага рэжыму. Аднак неўзабаве іх стаўленне да нацыстаў змянілася. У канцы 1941—пачатку 1942 года ўтвораны розныя арганізацыі супраціву. У 1942—1943 яны знаходзіліся ў працэсе кансалідацыі ў пракаталіцкі Нацыянальны савет () і Вярхоўны камітэт літоўцаў ()Lietuva, 1940–1990 / Arvydas Anušauskas, et al.. — Vilnius: Lietuvos gyventojų genocido ir rezistencijos tyrimo centras, 2005. — С. 243—244. — ISBN 9986-757-65-7.. Пасля пяці месяцаў перамоваў гэтыя дзве арганізацыі вырашылі стварыць адзіную арганізацыю — Вярхоўны камітэт вызвалення Літвы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі розных палітычных поглядаў. Першае пасяджэнне ВКВЛ адбылося 25 кастрычніка 1943 года ў Каўнасе. Першым старшынёй абраны Сцяпонас Кайрыс. ВКВЛ павінен быў дзейнічаць у якасці падпольнага ўрада да аднаўлення незалежнасці Літвы. Ён адправіў сваіх паслоў у Швецыю і Фінляндыю, падтрымліваў кантакты з літоўскімі дыпламатамі ў Швейцарыі і паспрабаваў праінфармаваць заходнія дзяржавы аб злачынствах, учыненых нацыстамі. Арганізацыя друкавала падпольную газету і агітавала да пасіўнага супраціву нацыстамVardys, Vytas Stanley; Judith B. Sedaitis. Lithuania: The Rebel Nation. — WestviewPress, 1997. — С. 57. — (Westview Series on the Post-Soviet Republics). — ISBN 0-8133-1839-4.. Яны лічылі, што Савецкі Саюз усё гэтак жа заставаўся ворагам Літвы, і таму трэба было захоўваць рэсурсы для будучага ўзброенага супраціву рускім.

У пачатку 1944 года ВКВЛ паслаў дыпламатычную місію ў Стакгольм, але прадстаўніка літоўцаў схапілі і дапытвалі агенты гестапа ў Эстоніі. Гэта прывяло да арыштаў васьмі членаў камітэтаBudreckis, Algirdas. Lithuanian Resistance, 1940–52 // Lithuania: 700 Years / Albertas Gerutis. — 6th. — New York: Manyland Books, 1984. — С. 347—348. — ISBN 0-87141-028-1.. У 1944 годзе, калі Чырвоная Армія наступала ў Прыбалтыцы, большасць членаў арганізацыі беглі ў Германію. ВКВЛ спыніў сваю дзейнасць у Літве. Орган пакінуў трох сваіх членаў у краіне, але застаўся толькі адзін. Сувязь з Літвой была практычна разарваная, было вельмі мала кантактаў з групамі антысавецкага супраціву.

Наступная дзейнасць У кастрычніку 1944 года ВКВЛ аднавіў сваю дзейнасць у Вюрцбургу, але неўзабаве пераехаў у РойтлінгенBudreckis, Algirdas. Liberation Attempts from Abrod // Lithuania: 700 Years / Albertas Gerutis. — 6th. — New York: Manyland Books, 1984. — С. 394. — ISBN 0-87141-028-1.. Там ён заставаўся да 1955 года. Мікалас Крупавічус стаў новым старшынёй, аб’яднаўшы вакол сябе членаў 15 палітычных арганізацыйSimas Sužiedėlis, ed. (1970–1978). "Supreme Committee for the Liberation of Lithuania". Encyclopedia Lituanica. Vol. V. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 326—327. LCC 74-114275.. Розныя палітычныя погляды часам перашкаджалі прыняццю рашэнняўLietuva, 1940–1990 / Arvydas Anušauskas, et al.. — Vilnius: Lietuvos gyventojų genocido ir rezistencijos tyrimo centras (англ.)рус., 2005. — С. 376—377. — ISBN 9986-757-65-7..

У ліпені 1945 года, да Патсдамскай канферэнцыі, ВКВЛ накіраваў просьбу Уінстану Чэрчылю і Гары Трумэну не прызнаваць акупацыю Літвы Савецкім Саюзам і ажыццявіць пошукі шляхоў аднаўлення незалежнай краіныBudreckis, Algirdas. Liberation Attempts from Abrod // Lithuania: 700 Years / Albertas Gerutis. — 6th. — New York: Manyland Books, 1984. — С. 405—407. — ISBN 0-87141-028-1.. Мемарандумы далей былі адпраўленыя ў ААН, розным дыпламатам, навукоўцам, журналістам. Члены органа інфармавалі пра сваю дзейнасць і пра парушэнні правоў чалавека.

Члены арганізацыі спрабавалі ўсталяваць кантакты з узброеным супрацівам у Літве. ВКВЛ пазіцыянаваў сябе як літоўскі сейм, а яго кіраўнікі лічылі сябе Кабінетам урада. Нягледзячы на свае прэтэнзіі, камітэт не быў прызнаны ніводнай дзяржавай у якасці ўрада. Краіны прызнавалі літоўскіх дыпламатаў, якія яшчэ працавалі ў даваенных пасольствах незалежнай Літвы. Гэта стала прычынай канфлікту са Стасісам Лазарайцісам, які быў на чале дыпламатычнай службы і заднім лікам быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра ад Антанаса Смятоны. Гэтая напружанасць была адной з прычын, чаму літоўцы не змаглі сфармаваць прызнаны ўрад у выгнанніLietuva, 1940–1990 / Arvydas Anušauskas, et al.. — Vilnius: Lietuvos gyventojų genocido ir rezistencijos tyrimo centras (англ.)рус., 2005. — С. 387. — ISBN 9986-757-65-7.. Было зроблена некалькі спробаў аслабіць напружанасць паміж ВКВЛ і дыпламатычнай службай. Для гэтага арганізаваны дзве канферэнцыі. Першая адбылася ў Берне ў ліпені 1946 года. Было вырашана стварыць Выканаўчы савет, але ён так і не пачаў свае пасяджэнніLietuva, 1940–1990 / Arvydas Anušauskas, et al.. — Vilnius: Lietuvos gyventojų genocido ir rezistencijos tyrimo centras, 2005. — С. 380. — ISBN 9986-757-65-7.. Другая канферэнцыя была праведзена ў Парыжы ў жніўні 1947-га.

Калі эмігранты і ўцекачы пераехалі з лагераў для перамешчаных асоб у ЗША, ВКВЛ перанёс сваю штаб-кватэру ў Нью-Ёрк (1955). Пасля пераезду орган стаў менш вядомым. Актывісты зразумелі, што Халодная вайна скончыцца не хутка. Асноўная мэта ВКВЛ была ў тым, каб падтрымліваць непрызнанне акупацыі і распаўсюджваць інфармацыю ў Літву скрозь жалезную заслонуBložė, Mintautas. Lietuvos diplomatija XX amžiuje (review) // Lithuanian Foreign Policy Review. — 2000. — Т. 1, № 5. — С. 4. — ISSN 1392-5504.. Прадстаўнікі арганізацыі таксама ставілі сваёй задачай развіццё літоўскай мовы і культуры сярод літоўцаў за мяжой. У 1990 годзе ВКВЛ спыніў сваё існаванне, так як Літва абвясціла аб сваёй незалежнасці.

Крыніцы

Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1990 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1943 годзе Катэгорыя:Урады ў выгнанні Катэгорыя:Палітыка Літвы Катэгорыя:Антыкамуністычныя арганізацыі Катэгорыя:Літва ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Літоўская ССР Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з некарэктным выкарыстаннем шаблона Кніга (няправільны код мовы)