Эміне Семіе Анасія (, 28 сакавіка 1866, Канстанцінопаль, Асманская імперыя — 1944, Стамбул, Турцыя) — турэцкая пісьменніца і адна з першых феміністак.

Біяграфія Нарадзілася 28 сакавіка 1866 года ў Канстанцінопалі. Была другой дачкой Ахмеда Джэўдэт-пашы і сястрой пісьменніцы Аліе Фатмы. Маці Эмінэ Семіе была Адвія Рабіа-ханім. Эміне Семіе на працягу сямі гадоў вывучала псіхалогію і сацыялогію ў Францыі і Швейцарыі. Яна была адной з першых жанчын-мусульманак Асманскай імперыі, якія атрымалі адукацыю ў Еўропе.

З 1882 года Эміне Семіе выкладала турэцкую мову і літаратуру ў Стамбуле і іншых гарадах. Працавала інспектарам у школе для дзяўчынак і малодшай медсястрой у шпіталі Шышлі Эфтал. Пісала артыкулы пра адукацыю і палітыку, якія былі апублікаваныя ў газетах «Mütalaa» і «Hanımlara Mahsus Gazete». Таксама напісала ў 1893 годзе падручнік па матэматыцы «Hulasa-i Ilm-i Hesap». Найбольш вядомыя творы Эмінэ Семіе — гэта апавяданні «Sefalet» (Беднасць) і «Gayya Kuyusu» (Пякельная яма).

Разам са сваёй сястрой Аліе Фатмой Эмінэ лічыцца адной з найбольш значных дзяячак у руху за правы жанчын у Асманскай імперыі. Яна прымала ўдзел у стварэнні некалькіх дабрачынных арганізацый, мэтай якіх была дапамога жанчынам. Таксама Эміне змагалася за пашырэнне правоў жанчын. Яна ўваходзіла ў партыю «Яднанне і прагрэс», а таксама ў Асманскую дэмакратычную партыю. У 1920 Эміне Семіе ўвайшла ў склад праўлення Асацыяцыі турэцкай прэсы.

Прыватнасць Доўгі час жыла ў Парыжы. Двойчы была замужам. Яе першага мужа звалі Мустафа-бей, другога Рэшыт-паша. Абодва шлюбу скончыліся разводам. У Эміне быў сын Джэўдэт Лагаш. Эміне Семіе памерла ў 1944 годзе ў Стамбуле.