Гуэлфскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Гуэлф у правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка Універсітэт займае 5-е месца ў Канадзе, а таксама 50-е месца ў свеце сярод універсітэтаў ва ўзросце да 50 гадоў. Універсітэцкая праграма па ветэрынарнай медыцыне займае першае месца ў Канадзе, трэцяе ў Паўночнай Амерыцы і ўваходзіць у дзясятку лепшых у свеце. Сельскагаспадарчы каледж універсітэта займае першае месца ў Канадзе па сельскагаспадарчых навуках. Універсітэцкая праграма па гатэльным бізнесе і кіраванню турызмам мае самы высокі ў Канадзе індэкс даследаванняў.
Структура Каледж мастацтваў Каледж біялагічных навук Каледж інжынерыі і фізікі Каледж сацыяльных і прыкладных гуманітарных навук Каледж сельскай гаспадаркі Каледж ветэрынарыі Школа бізнесу і эканомікі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады