Чыр () — традыцыйны славацкі летні суп з локшыны, малака і брынзы, таксама ў суп дадаецца вяршковае масла і рэпчатая цыбуля. Часам суп рыхтуецца з грыбоў, бульбы, морквы, і мае мноства розных спосабаў прыгатавання.Čír na sladko
Суп распаўсюджаны ў авечкагадоўчых краях Славакіі — галоўным чынам у Кісуцах, Ораве, Ліптаве і Спішы.
Асноўны рэцэпт 100 г локшыны 200 г брынзы 1/4 л малака 20 г вяршковага масла Рэпчатая цыбуля, соль
Зварыць локшыну ў салёнай вадзе. Калі локшына абмякне, дадаць малако, затым брынзу і масла. Па заканчэнні дадаць нарэзаную зялёную цыбулю.
Крыніцы
Катэгорыя:Славацкая кухня