Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024 (34-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2024 года.
Рэгламент У турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў, 30 тураў). Па выніках сезона каманды, якія занялі 15-е, 16-е месцы ў Вышэйшай лізе, наўпрост пакінуць турнір, замест іх ў Вышэйшую лігу выйдуць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі правядзе два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
Рэгламент турніру быў змененеы ў параўнанні з папярэднім сезонам. У снежні 2023 года быў адменены т.зв. «ліміт на маладых ігракоў», калі ў складзе кожнай каманды на полі мусіла быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь, з якіх па меншай меры адзін — 2002 года нараджэння і маладзей.
Зыходзячы з рэкамендацый УЕФА была павялічана колькасць замен з 4 і адной дадатковай пры ўмове выхаду на поле іграка-«лімітчыка» да паўнацэнных 5 замен.
Справа з дагаварнымі матчамі ў 2022 годзе Яшчэ перад пачаткам сезона, у студзені 2023 года, у офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў. Ужо пасля пачатку сезона 2023 года, 11 мая, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне. Асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына»: яны былі пазбаўлены медалёў 2022 года, пазбаўлены ачкоў у чэмпіянаце 2023 года («Шахцёр» — 30 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 20 ачкоў, «Белшына» — 10 ачкоў) і чэмпіянаце 2024 года («Шахцёр» — 20 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 10 ачкоў, «Белшына» — 5 ачкоў), атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў.
Пазней, 22 мая 2023 года, Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ дадаткова пазбавіў тыя ж клубы ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў (у бухгалтарскім уліку не былі адлюстраваны незаконныя выплаты ігракам): «Шахцёр» — 5 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 3 ачкоў, «Белшыну» — 1 ачка.
1 чэрвеня 2023 года Апеляцыйны камітэт АБФФ разглядзеў апеляцыі клубаў і ігракоў на рашэнні і ўсе іх пакінуў у сіле.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Згодна з вынікамі сезона 2023, бабруйская «Белшына» страціла месца ў Вышэйшай лізе, дзяржынскі «Арсенал» і магілёўскае «Дняпро» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Па выніках пераходных матчаў месца ў Вышэйшай лізе таксама страціў мінскі «Энергетык-БДУ», яго месца заняў «Віцебск».
Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі «Арсенал» (Дзяржынск) (1-е месца ў Першай лізе 2023) «Дняпро» (Магілёў) (2-е месца ў Першай лізе 2023) «Віцебск» (3-е месца ў Першай лізе 2023, перамога ў пераходных матчах)
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2023 «Энергетык-БДУ» (Мінск) (14-е месца ў Вышэйшай лізе 2023, паражэнне ў пераходных матчах) «Белшына» (Бабруйск) (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2023)
Клубы-ўдзельнікі
Удзельнікі сезона 2024КлубМесцаў сезоне2023ГорадСтадыёнУмяшчальнасць Арсенал Д2 Дзяржынск «Гарадскі», Барысаў 5 402 БАТЭ 5 Барысаў «Барысаў-Арэна» 13 126 Віцебск Д2 Віцебск ЦСК «Віцебскі» 8 144 Гомель 6 Гомель «Цэнтральны» 14 307 Дняпро Д2 Магілёў «Спартак» 7 350 Дынама Брэст 10 Брэст ДАСК «Брэсцкі» 10 060 Дынама Мінск Мінск «Дынама» 22 000 Іслач 4 Мінскі раён ФК «Мінск», МінскГарадскі, Маладзечна 3 0004 800 Мінск 9 Мінск ФК «Мінск»«Гарадзея», Гарадзея 3 0001 625 Нафтан 12 Наваполацк «Атлант» 4522 Нёман Гродна ЦСК «Нёман» 8 479 Славія 7 Мазыр «Юнацтва» 5 133 Слуцк 8 Слуцк «Гарадскі» 1 896 Смаргонь 11 Смаргонь «Юнацтва» 3200 Тарпеда-БелАЗ Жодзіна «Тарпеда» 6 524 Шахцёр 13 Салігорск «Будаўнік» 4 200
Трэнеры і капітаны Трэнеры і капітаны сезона 2023КлубГалоўны трэнерКапітанАдстаўкі трэнераўАрсенал (Дзяржынск) Вячаслаў Вашкевіч Аляксандр СкшынецкіБАТЭ Ігар Крывушэнка Руслан ХадаркевічВіцебск Аляксандр Паўлаў Ян СкібскіГомель Андрэй Гараўцоў Сяргей МацвейчыкДынама (Брэст) Аляксандр Бразевіч Эдгар АляхновічДынама (Мінск) Вадзім Скрыпчанка Сяргей ПаліцевічДняпро (Магілёў) Вячаслаў Герашчанка Юрый КлачкоўІслач Дзмітрый Камароўскі Ілья КалачоўМінск Арцём Чалядзінскі Данііл ДушэўскіНафтан Альберт Рыбак Міхаіл КалядкаНёман Ігар Кавалевіч Іван СадоўнічыСлавія Іван Біёнчык Павел ЧыкідаСлуцк Аляксандр Гурыновіч Сяргей ПушнякоўСмаргонь Ігар Слесарчук Крысціян ІнтсоенТарпеда-БелАЗ Дзмітрый Молаш Кірыл ПрамудраўШахцёр Станіслаў Сувораў Валон Ахмедзі
Прадстаўніцтва па рэгіёнах У 33-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Рэгіён Колькасць камандаў Клубы Мінская вобласць 5 БАТЭ, Іслач, Слуцк, Тарпеда-БелАЗ, Шахцёр Віцебская вобласць 2 Нафтан, Віцебск Мінск 2 Дынама (Мінск), Мінск Гомельская вобласць 2 Гомель, Славія Гродзенская вобласць 2 Нёман, Смаргонь Брэсцкая вобласць 1 Дынама (Брэст) Магілёўская вобласць 1 Дняпро
Стадыёны Стадыёны сезона 2023 Арсенал (Дзяржынск) БАТЭ (Барысаў) Віцебск Гомель «Гарадскі» Барысаў-Арэна «Віцебскі ЦСК» «Цэнтральны» Умяшчальнасць: 5 402 Умяшчальнасць: 13 400 Умяшчальнасць: 8 144 Умяшчальнасць: 7 350 Дынама (Брэст) Дынама (Мінск) Дняпро (Магілёў) Іслач (Мінскі раён) ДАСК «Брэсцкі» «Дынама» «Спартак» Гарадскі, Маладзечна Умяшчальнасць: 10 162 Умяшчальнасць: 22 000 Умяшчальнасць: 7 350 Умяшчальнасць: 4 800 Мінск Нафтан (Наваполацк) Нёман (Гродна) Славія (Мазыр) «Азёрны», Смалявічы «Атлант» ЦСК «Нёман» «Юнацтва» Умяшчальнасць: 1 486 Умяшчальнасць: 4 522 Умяшчальнасць: 8 479 Умяшчальнасць: 5 133 Слуцк Смаргонь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Шахцёр (Салігорск) Гарадскі «Юнацтва» «Тарпеда» «Будаўнік» Умяшчальнасць: 1 886 Умяшчальнасць: 3 500 Умяшчальнасць: 6 524 Умяшчальнасць: 4 200
Турнірная табліца
Вынікі матчаў
Пераходныя матчы
Першы матч
Матч у адказ
Статыстыка ігракоў
Бамбардзіры №ІгрокКлубГалы1 Джуніяр ЭфагэГомель162 Ягор КарцоўДынама Брэст143 Максім СкавышТарпеда-БелАЗ13
Асістэнты №ІгрокКлубПерадачы1 Герман БаркоўскіДынама Брэст102 Яўген ЮдчыцІслач6
Крыніца:
Узнагароды
Клубныя ўзнагароды
Індывідуальныя ўзнагароды
Зборныя чэмпіянату
Зборная «А»
Зборная «Б»
Крыніцы
Спасылкі
2024 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2024 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя футбольныя чэмпіянаты ў сезоне 2024/2025