Аранскае раённае самакіраванне або Варэнскае раённае самакіраванне (; да 1995 года — Аранскі раён) — муніцыпальнае ўтварэнне ў Аліцкім павеце на поўдні Літвы.

Гісторыя 7 снежня 1959 года да Аранскага раёна была далучана частка тэрыторыі скасаванага Даўгайскага раёнаВедомости Верховного Совета СССР. № 50 (982), 1959 г..

У 1995 годзе ў межах рэформы мясцовага кіравання раён атрымаў статус раённага самакіравання ў складзе Аліцкага павета.

Насельніцтва Размеркаванне насельніцтва

Па месцы жыхарства: Гарадское — 6174 (34,83 %) Сельскае — 20292 (75,27 %)

Па палавой прыкмеце: Мужчыны — 14947 (48,00 %) Жанчыны — 16190 (52,00 %)

Па веравызнанні: Каталікі — 28651 (94,75 %) Атэісты — 1146 (3,79 %) Праваслаўныя — 349 (1,15 %) Іншыя — менш 0,5 %

Па нацыянальнасці (на 2011 год): Літоўцы — 22967 (90,50 %) Палякі — 1612 (6,35 %) Рускія — 307 (1,2 %) Беларусы — 237 (0,93 %) Іншыя — менш за 0,99 %

Геаграфія Самае вялікае па плошчы і самае ляснон раённае самакіраванне ў Літве. Плошча — 2218 км², з іх 67 % займаюць лясы, 22,6 % — сельскагаспадарчыя ўгоддзі, 2,4 % -іпрамысловыя прадпрыемствы і дарогі, 2,2 % — вадаёмы, 1,2 % — гарады і пасёлкі, 5,9 % — плошчы іншага прызначэння.

Адміністрацыйны падзел Раённае самакіраванне уключае 8 старостваў: Валькінінкскае (Валькінінку) (), Аранскае (Варэнас) (), Відзеню (), Канявас (), Марцінконіскае (Марцінконю) (), Матуйзу (), Меркінес (), Якену ().

Беларускія гаворкі У 1966 годзе абследавана гаворка вёскі Новыя Мацалі. Адметная лексіка ўвайшла ў пяцітомны «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча». У пачатку XXI стагоддзя беларускія гаворкі раёна даследаваў Міраслаў Янковяк, апублікаваны запісы вуснай мовы розных вёсак (Боўбаты, Дубічы, Котра, Кавалькі, Парамок, Рудня і інш.)Mirosław Jankowiak. Współczesne gwary białoruskie na Litwie. Tom pierwszy: Rejon orański. 2023

Крыніцы

Катэгорыя:Алітускі павет Катэгорыя:Раёны Літвы Катэгорыя:Варэнскі раён Катэгорыя:Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле