Наше утро () — грамадска-палітычная і літаратурная газета ліберальна-буржуазнага кірунку. Выдавалася з 20 мая 1912 года да 18 ліпеня 1915 года ў Гродне на рускай мове. Асвятляла ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада, работу Дзяржаўнай думы, грамадскае жыццё горада і губерні. Друкавала артыкулы на эканамічныя, навуковыя і літаратурныя тэмы, літаратурна-мастацкія агляды, рэцэнзіі на тэатральныя пастаноўкі і музычныя канцэрты, этнаграфічныя матэрыялы, асвятляла пытанні беларускага тэатра. Неаднаразова цярпела судовыя ганенні і адміністраўныя спагнанні за крытыку палітыкі царызму. Адгукнулася на выданне твораў Льва Талстога, прыхільна ацэньвала творчасць Максіма Горкага, Леаніда Андрэева, Міхаіла Арцыбашава. Падтрымлівала новыя кірункі ў тэатральным мастацтве, творчасць Канстанціна Станіслаўскага. Крытыкавала мадэрнізм (футурызм, кубізм), палемізавала з рэакцыйнымі газетамі «Северо-западная жизнь» и «Минское слово».

Літаратура

Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі