Брэнданскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Брэндан у правінцыі Манітоба, Канада.

Агульная характарыстыка Універсітэт выводзіць свае вытокі ад вучэльні, заснаванай у 1890 годзе баптыстамі Заходняй Канады. Сучасны ўніверсітэцкі кампус быў заснаваны 13 ліпеня 1899 года як Брэнданскі каледж у якасці баптысцкай навучальнай установы. Універсітэт з’яўляецца сябрам Асацыяцыі ўніверсітэтаў і каледжаў Канады і Асацыяцыі ўніверсітэтаў Садружнасці.

Структура Факультэт мастацтваў Факультэт адукацыі Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт вывучэння здароўя Факультэт магістратуры і аспірантуры Школа музыкі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады