Тамагра́фія (ад  — частка, слой і  — пішу) — метад паслойнага даследавання ўнутранай структуры аб’екта з атрыманнем адлюстравання яго паслядоўных «зрэзаў» (тамаграм).

Вылучаюць лазерную, рэнтгенаўскую, пазітронна-эмісійную, акустычную, магнітна-рэзанансную, квантавую тамаграфію і іншыя.

Тамаграфія выкарыстоўваецца ў медыцынскай дыягностыцы, дэфектаскапіі, даследаванні ўнутранай будовы розных аб’ектаў.

Літаратура

Катэгорыя:Тамаграфія