Антон Та́мсаарэ (сапраўднае імя Антон Ханзен Тамсаарэ;  — ) — эстонскі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся на хутары Тэмсаарэ-Пых’я Эстляндскай губерні Расійскай імперыі. у 1898 годзе скончыў школу і паехаў ў горад Юр’еў (Тарту), каб вучыцца ў прыватнай гімназіі. З 1903 года працаваў у рэдакцыі газеты «Веснік» у Рэвелі. У 1907—1911 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Тартускага ўніверсітэта. У сакавіку 1912 года А. Тамсаарэ паехаў у Сочы, дзе пасяліўся ў сціплай гасцініцы ў раёне пансіяната «Святлана». У маі 1913 года вярнуўся ў Эстонію. Жыў у вёсцы Кат’ярвэ, у 1919 годзе пераехаў у Талін.

Памёр Антон Тамсаарэ 1 сакавіка 1940 года.

Творчасць Друкавацца Антон Тамсаарэ пачаў у 1901 годзе. Творам пісьменніка ўласціва рэалістычнае адлюстраванне сацыяльных супярэчнасцей, глыбокі псіхалагізм, народны гумар.

Сярод твораў Антона Тамсаарэ: аповесці «Дзве пары і адзінокі» (1902), «Старыя і маладыя» (1903), «Маладыя душы» (1909), «Муха» (1917); раман «Гаспадар з Кырбоя» (1922); эпапея «Праўда і справядлівасць»; філасофска-сатырычны раман «Новы Нячысцік з Пекла» (1939); драма «Юдзіф» (1921) і іншыя.

Асобныя творы пісьменніка на беларускую мову пераклалі А. Жук, А. Кудравец, М. Ракітны.

Зноскі

Літаратура

Тамссаре // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 181. — 824 стб.: ил.

Спасылкі A. H. Tammsaare muuseum Антон (Хансен) Таммсааре // Литературно-мемориальный музей Н. А. Островского Антон Хансен Таммсааре // МБУК «ЦБС Адлерского района г. Сочи» Трубок Энда К 90-летию I части эпопеи «Правда и справедливость». Классика эстонской литературы Антона Хансена Таммсааре // Ежегодник финно-угорских исследований, 2006.

Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Эстонскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі на эстонскую мову Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Асобы на банкнотах