Біскайскі заліў (, , , , ) — заліў у Атлантычным акіяне каля заходніх берагоў Еўропы. Уразаецца ў сушу на 400 км, абмывае берагі Францыі і Іспаніі. Плошча каля 194 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 1715 м, найбольшая — 5120 м. У Біскайскі заліў упадаюць рэкі Луара і Гарона. Берагі на поўначы ад вусця р. Гарона скалістыя, на поўдні — нізкія, слаба парэзаныя; берагі Пірэнейскага паўвострава скалістыя і абрывістыя. Найбольшыя астравы Бэль-Іль, Нуармуцье, Рэ, Алерон і інш. Тэмпература паверхневых водаў у лютым на поўначы 5—6 °C, на поўдні 12—13 °C, у жніўні адпаведна 10 °C і 20—22 °C. Салёнасць 35 ‰. Прылівы паўсутачныя (вышыня да 6,7 м). Моцныя цячэнні, частыя штормы. Рыбалоўства (сардзіны, камбала), промысел вустрыц. Курорты (Біярыц і інш.). Асноўныя парты: Брэст, Сен-Назер, Ла-Рашэль, Бардо (Францыя), Сан-Себасцьян, Більбаа, Сантандэр, Хіхон (Іспанія).

Літаратура

Катэгорыя:Залівы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Залівы Іспаніі Катэгорыя:Залівы Францыі Катэгорыя:Геаграфія Краіны Баскаў