Валерый Сцяпанавіч Сахашчык (нар. 13 жніўня 1964, Гошава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі ваенны і палітычны дзеяч. Падпалкоўнік, былы камандзір 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады (1998—2001). Былы прадстаўнік па абароне і бяспецы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі (2022—2024).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і работнікі калгаса. Дзед — Лукаш Сахашчык, партызанскі камандзір, загінуў у 1944 годзе. Скончыў школу № 3 у Драгічыне з залатым медалём. Скончыў Маскоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча як лейтэнант дэсантнай брыгады, служыў тры гады ў Забайкальскай ваеннай акрузе, потым у ЗГВ на тэрыторыі ГДР.
У Брэст прыехаў у 1992 годзе. У 1998—2001 гадах камандзір 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Вучыўся ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Сахашчык распрацаваў знак брыгады — Чорнага арла, — і выпрабаванні для атрымання гэтага знаку для салдат брыгады. Пайшоў у запас праз інтрыгі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Удзельнік пратэстаў 2020—2021 гадоў. У 2022 годзе, пасля ўварвання Расіі ва Украіну, прызначаны Святланай Ціханоўскай прадстаўніком па абароне і бяспецы (дэ-факта міністрам абароны) у Аб’яднаным пераходным кабінеце. У чэрвені 2023 г. Сахашчык паведаміў пра стварэнне 1-ю асобную дэсантна-штурмавую роту «Беларусь», якая уваходзіць у 79-ю асобную дэсантна-штурмавую брыгаду (Украіна), ваюе на Данбасе. Сахашчык у тым ліку таксама прымаў удзел у баявых аперацыях.
1 жніўня 2024 года Сахашчык заявіў аб сыходзе з Аб’яднанага пераходнага кабінета.Сахашчык заявіў аб выхадзе з Аб’яднанага пераходнага кабінета
Да 2020 года шмат гадоў сябраваў з Алегам Белаконевым.
Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Асобы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі