Элізабэт Джэйн Хёрлі (; нар. , Бейзінгстак, Хэмпшыр, Англія, Вялікабрытанія) — брытанская актрыса, прадзюсар, фотамадэль і дызайнер.

Біяграфія

Галівудскім дэбютам Хёрлі стаў фільм «Пасажыр 57» (1992) з Уэслі Снайпсам у галоўнай ролі.

У 1994 годзе Элізабэт разам з Х’ю Грантам заснавала кінакампанію Simian Films (у садружнасці з Castle Rock Entertainment). Іх першым сумесным праектам стаў медыцынскі трылер «Крайнія меры» (1996) з зорным акцёрскім складам: c Х’ю Грантам, Джынам Хэкменам і Сарай Джэсікай Паркер. Над гэтым фільмам Хёрлі працавала ў якасці прадзюсара. Пазней было яшчэ некалькі яе работ у якасці прадзюсара. Элізабэт з тых часоў знялася ў некалькіх паспяховых карцінах, але адной з самых удалых і вядомых яе работ застаецца роля прывабнага д’ябла ў фільме «Аслеплены жаданнямі» (2000).

У 2015 годзе Хёрлі выканала галоўную ролю ў мыльнай оперы «Члены каралеўскай сям’і».