Аляксандр Хадкевіч (пам. 1626) — з 1605 года ваявода троцкі, граф (Свяшчэннай Рымскай імперыі) на Шклове і Мышы.
Быў старэйшым братам Яна Караля Хадкевіча. Вывучаў філасофію і права ў езуіцкай акадэміі ў Інгальштаце. У 1588 годзе абараніў і абвесціў дысертацыю De communibus naturalium rerum principiis. У 1589 годзе для заканчэння навучання выехаў у Італію. У 1590 годзе вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У 1595 годзе быў паслом на сойм. У 1600 годзе разам з братам Янам Каралем удзельнічаў у выправе Яна Замойскага на Валахію, у 1601 годзе падтрымліваў ваенныя дзеянні ў Інфлянтах. Удзельнічаў у бітве пад Кірхгольмам у 1605 годзе. Стаў ваяводам троцкім, але меў працяглы асабісты канфлікт з малодшым братам, за падзел маёмасці і жаніцьбы, а пасля яго смерці — з Львом Сапегам за яго спадчыну.
У 1613 годзе быў абраны да Скарбовага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1613 годзе быў вызначаны сенатарам-рэзідэнтам. Адзіная дачка Ганна-Фрузына выйшла замуж за кароннага харунжага Пракопа Сяняўскага.
Крыніцы
Літаратура Herbst S. Chodkiewicz Aleksander h. Gryf z Mieczem (†1626) // Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1937. — T. ІІІ/1, zeszyt 11. — 480 s. — S. 355.
Аляксандр (ваявода троцкі) Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы троцкія