Skype (чытаецца Скайп) — бясплатнае прапрыетарнае праграмнае забеспячэнне з закрытым кодам, для забеспячэння шыфраванай галасавой сувязі праз Інтэрнэт паміж камп’ютарамі (VoIP), а таксама мае набор платных паслуг для сувязі з абанентамі звычайнай тэлефоннай сеткі.
Праграма таксама дазваляе здзяйсняць канферэнц-званкі (да 25 галасавых абанентаў, уключаючы ініцыятара), відэазванкі, а таксама забяспечвае перадачу тэкставых паведамленняў і аў.
Праграмныя кліенты Skype выпушчаныя для аперацыйных сістэмЯкія аперацыйныя сістэмы падтрымліваюць Skype: Windows, Mac OS X, GNU/Linux, iOS, Windows Mobile, Google Android, PSP, Symbian.
Платформа Skype была запушчана ў 2003 годзе, у 2011 годзе яе набыла кампанія Microsoft. З мая 2025 года Skype спыняе сваю працу.
Платформы Існуюць версіі Skype для Linux, Mac OS X, iOS (iPhone, iPod touch і iPad), Microsoft Windows (2000, XP, Vista, 7, Windows Mobile, Windows Phone), PlayStation Portable, Symbian OS, Java (мабільных тэлефонаў), AndroidSkype for Android™ — download for your phone.
У лютым 2010 года Skype спыніў распрацоўку і падтрымку кліентаў для Windows Mobile і Skype Lite для Java. Адпаведныя версіі прыбраны з сайта Skype.Skype — Changes to our mobile lineup Skype спыніў падтрымку дадаткаў пад Java і Windows Mobile
Крыніцы
Спасылкі Сайты і рэсурсы Официальный сайт Артыкулы Бяспека Skype у карпаратыўным асяроддзі Skype для кожнага — цікавыя магчымасці і дадаткі
Катэгорыя:Праграмы імгненнага абмену паведамленнямі Катэгорыя:Сеткавыя пратаколы Катэгорыя:Інтэрнэт-тэлефоны Катэгорыя:IP-тэлефанія Катэгорыя:EBay Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для macOS Катэгорыя:Apple iOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Windows Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Linux Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне мабільных тэлефонаў Катэгорыя:Freeware Катэгорыя:Дадаткі, якія выкарыстоўваюць Qt Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для відэаканферэнцыі Катэгорыя:Сувязь Катэгорыя:Інфармацыйныя тэхналогіі Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Android