Тапаграфі́чная зды́мка — сукупнасць палявых і камеральных работ па вызначэнню характэрных пунктаў мясцовасці з мэтай атрымання яе графічнай або аналітычнай мадэлі — тапаграфічнай карты (плана мясцовасці) у зададзеным маштабе.
Падзяляецца на аэрафотатапаграфічную, фотатэадэлітную, мензульную і тахеаметрычную. Асновай тапаграфічнай здымкі з’яўляецца геадэзічная сетка.
Палявыя работы пры тапаграфічнай здымцы складаюцца з выпрацоўкі планава-вышыннага абгрунтавання на аснове геадэзічных сетак (пракладка тэадалітных і нівелірных хадоў, трыангуляцыя, геадэзічныя засечкі), здымкі характэрных аб’ектаў на мясцовасці, рэльефу, сітуацый. Вызначаюцца назвы населеных пунктаў і іншых геаграфічных аб’ектаў (рэк, азёр, балот, урочышчаў і інш.). Пасля правядзення здымачных работ і іх праверкі ў палявых умовах праводзяць камеральную апрацоўку атрыманых матэрыялаў і вычэрчваюць тапаграфічны планшэт, які з’яўляецца асновай тапаграфічнай карты.
Асабліва шырока ўжываецца стэрэаскапічная наземная, аэрафотаздымка і касмічная здымка. Калі тапаграфічную здымку неабходна выканаць у буйным маштабе, ужываюць аэрафотаздымку ў спалучэнні з мензульнай, калі атрыманыя на фотаплане контурныя элементы мясцовасці дапаўняюцца выявай рэльефу, атрыманай спосабам мензульнай здымкі.
У цяперашні час пры тапаграфічнай здымцы ў дапамогу да традыцыйных метадаў ужываюць магчымасці навігацыйных сістэм GPS і ГЛОНАСС.
Зноскі
Літаратура
Топографическая съемка // Морской энциклопедический справочник: В двух томах. Том 2: О—Я / Под ред. Н. Н. Исанина.— Л.: Судостроение, 1987. — С. 328. — 520 с., ил. — 30 000 экз. Топографические съемки, инженерно-геодезические изыскания и построения [Электронный ресурс] : методические указания к учебной геодезической практике / сост. В. Н. Анопин ; М-во науки и высшего образования Рос. Федерации, Волгогр. гос. технич. ун-т. — Электронные текстовые и графические данные (1,05 Мбайт). — Волгоград : ВолгГТУ, 2018 — Учебное электронное издание сетевого распространения.
Спасылкі Топографические съёмки // Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ Аксёнова Д. В., Коваль В. Н., Нехорошева А. Н. Топографическая съёмка // Журнал «Academy» ГКИНП-02-033-82. Инструкция по топографической съёмке в масштабах 1:5000, 1:2000, 1:1000 и 1:500 / Главное управление геодезии и картографии при Совете министров СССР. — М.: Недра, 1982.
Катэгорыя:Тапаграфія Катэгорыя:Геадэзія