Чэнь Сюй (; 530—582) — чацвёрты імператар Чэнь з кітайскіх Паўднёвых дынастый.

Біяграфія Прыйшоў да ўлады ў 569 годзе, зрынуўшы з пасаду свайго пляменніка Чэнь Бацзун. Лічыцца здольным і настойлівым кіраўніком. Пры яго валадарстве першапачаткова былі пашыраны тэрыторыі Чэнь за кошт заваяваных зямель Паўночнай Ці. Аднак пасля 577 года, калі на змену Паўночнай Ці прыйшла новая дынастыя — Паўночная Чжоу, Чэнь страціла заваяванае.

Чэнь Сюй памёр у 582 годзе. Трон па яго смерці атрымаў у спадчыну яго сын Чэнь Шубаа, які не быў таленавітым кіраўніком. Ужо ў 589 годзе дзяржава Чэнь спыніла сваё існаванне пад націскам дзяржавы Суй.

Дэвіз праўлення

Тайцзянь (太建) 569—582

Зноскі

Літаратура

Кніга Чэнь, т. 5 Гісторыя Паўднёвых дынастый, т. 10