Кёнбаку́н або Палац Кёнбок — палацавы комплекс, размешчаны на поўначы Сеула ў Паўднёвай Карэі. Галоўны і найбуйнейшы палац дынастыі , дзе жыла каралеўская сям’я, і адзін з пяці вялікіх палацаў, пабудаваных у перыяд Часон.
Пабудаваны ў 1394 годзе па праекце карэйскага саноўніка Чон Даджона.
Некаторыя часткі палаца былі спалены падчас японскага уварвання ў 1592 годзе. Рэканструяваны ў 1860-я гады намаганнямі . Пасля рэканструкцыі ў ім было 330 будынкаў і 5792 пакоя. Агульная плошча комплексу — 410 тысяч квадратных метраў. Неўзабаве пасля забойства японскімі агентамі ў 1895 годзе яе муж імператар пакінуў палац і больш туды не вяртаўся.
У 1911 годзе японцы знеслі 10 будынкаў палацавага комплексу, пабудаваўшы .
Асноўныя збудаванні Кёнбакуна — гэта тронная зала Кынджанджон (у спісе нацыянальных скарбаў пад нумарам 223), а таксама павільён Кёнхверу (у спісе нацыянальных скарбаў пад нумарам 224), які стаіць пасярод штучнага возера на 48 гранітных калонах. Гэты павільён выяўлены на банкноце ў 10000 вон старога ўзору (да выпуску новага віду банкнот у 2007 годзе).
Зараз палац уяўляе сабой музей пад адкрытым небам. Перад уваходам у палац можна ўбачыць маляўнічыя інсцэніроўкі змены варты, якая праводзілася тут у часы дынастыі Часон.
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Сеул Катэгорыя:Архітэктура Паўднёвай Карэі