«Гомель» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 1959 годзе. Чэмпіён Беларусі (2003). У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.
Адрас клуба: 246050, Гомель, плошча Паўстання, 1.
Гісторыя клуба Хатнія гульні гомельскіх каманд праходзілі на стадыёне «Лакаматыў» і «Цэнтральны» (раней стадыён «Гомсельмаш»).
Удзельнічаў у чэмпіянаце СССР па футболе ў Другой лізе.
З 1992 па 2009 гады гуляў у Вышэйшай лізе Рэспублікі Беларусь (акрамя 1995—1997 гадоў). Па выніках сезона 2009 клуб пакінуў Вышэйшую лігу. У сезоне 2010 стаў пераможцам чэмпіянату Першай лігі і за 7 тураў да завяршэння чэмпіянату заваяваў права гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.
У сезоне 2015 з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя футбалісты, за клуб сталі выступаць у асноўным маладыя ўласныя выхаванцы. Пасля неблагога старту вынікі каманды неўзабаве пагоршыліся — яна хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы, а ўвосень увогуле адкацілася на апошняе месца, адкуль не здолела выбрацца. У выніку «Гомель» вылецеў у Першую лігу, але ў сезоне 2016 атрымаў перамогу ў другім дывізіёне і вярнуўся ў эліту.
Ранейшыя назвы «Лакаматыў» (1959—1963) «Спартак» (1964—1968) «Гомсельмаш» (1969—1975 і 1978—1995) «Машынабудаўнік» (1976—1977) «Гомель» (з 1995)
Дасягненні
Чэмпіянаты СССР 1959—1991: Другая ліга (клас «Б», клас «А»). Найлепшае дасягненне: 1963 — 18-е месца 2-й падгрупы класа «А» (38-я каманда СССР), 1967 — 7-е месца 1-й падгрупы 2-й групы класа «А» (38—40-я каманда СССР).
Кубкі СССР Найлепшае дасягненне: 1962, 1963 — выхад у 1/16 фіналу.
Чэмпіянаты Беларусі Чэмпіён Беларусі: 2003 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1999, 2011 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 1997, 2010, 2016
Кубкі Беларусі Уладальнік Кубка Беларусі: 2002, 2011, 2022 Фіналіст Кубка Беларусі: 2004
Суперкубкі Беларусі Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Неафіцыйныя турніры Кубак Норчы: 2000 — выхад у чвэрцьфінал. Кубак Садружнасці: 2004 — удзельнік турніру.
Цяперашні склад Станам на жнівень 2026 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба.
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Ігракі ў арэндзе
Трэнерскі штаб Андрэй Гараўцоў (нар. 1981) — галоўны трэнер Сяргей Лашкевіч (нар. 1996) — трэнер па фізпадрыхтоўцы Сяргей Нікіценка (нар. 1978) — трэнер па навукова-метадычнай працы Уладзімір Рыжчанка (нар. 1971) — трэнер брамнікаў Андрэй Юсіпец (нар. 1967) — галоўны трэнер дубля Сяргей Хіжняк (нар. 1975) — трэнер дубля
Трэнеры Усе трэнеры гомельскіх каманд у чэмпіянатах СССР і Рэспублікі Беларусь:
Павел Баранаў (1959) Глеб Рабікаў (1960—1961) Вадзім Радзішэўскі (1962 — ліпень 1963) Сяргей Каршуноў (1963, з ліпеня) Васіль Ярмілаў (1964—1965) Аляксандр Загрэцкі (1966) Уладзімір Ерамееў (1967—1968) Віктар Караткевіч (1969—1970) Леанард Адамаў (1971—1972) Леанід Ерахавец (1973, па ліпень) Яўген Глямбоцкі (ліпень 1973 — 1974) Віктар Караткевіч (1975 — ліпень 1977) Аляксандр Чырымысін (ліпень 1977 — 1980) Казімір Шыманскі (1981—1983) Мікалай Кісялёў (1984) Віктар Караткевіч (1985 — ліпень 1987) Валерый Яначкін (ліпень 1987 — 1988) Юрый Галавей (1988, па ліпень) Аляксандр Пражнікаў (ліпень 1988 — 1990) Казімір Шыманскі (1991) Уладзімір Астратэнка (1992—1993) Віктар Караткевіч (1993—1994) Мікалай Гаруноў (1994—1996) Юрый Грузноў (1997) Валерый Яначкін (1998 — май 1999) Вячаслаў Акшаеў (май 1999 — жнівень 2000) Аляксандр Кузняцоў (жнівень 2000 — май 2001) Валерый Яначкін (май — верасень 2001) Сяргей Падпалы (верасень 2001 — чэрвень 2004) Аляксандр Кузняцоў (ліпень 2004 — верасень 2005) Мікалай Гаруноў (верасень 2005 — ліпень 2006) Віктар Папаеў (ліпень — кастрычнік 2006) Уладзімір Гольмак (в.а., кастрычнік 2006 — студзень 2007) Анатоль Юрэвіч (студзень 2007 — жнівень 2008) Леанід Барсук (в.а, жнівень — верасень 2008) Андрэй Юсіпец (верасень 2008 — жнівень 2009) Леанід Барсук (в.а., жнівень — снежань 2009) Алег Кубараў (снежань 2009 — снежань 2012) Аляксей Мяркулаў (снежань 2012 — май 2014) Валерый Яначкін (в.а., май 2014) Уладзімір Гольмак (май 2014 — лістапад 2015) Віктар Барэль (в.а. у лістападзе—снежні 2015) Уладзімір Журавель (снежань 2015 — снежань 2016) Вячаслаў Герашчанка (снежань 2016 — май 2018) Аляксей Мяркулаў (в.а. у маі—ліпені 2018; ліпень 2018 — верасень 2019) Аляксандр Кульчы (в.а. у верасні—снежні 2019) Іван Біёнчык (снежань 2019 — снежань 2021) Уладзімір Нявінскі (студзень 2022 — ліпень 2023) Андрэй Гараўцоў (са жніўня 2023)
Клубныя рэкорды Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (212). Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (210). Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (72). Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (66). Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Першай лігі (Д2) — Дзмітрый Платонаў (25, 2010 год). Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Вышэйшай лігі (Д1) — Раман Васілюк (24, 2007 год). Самы карысны ў чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) па сістэме «гол+пас» — Андрэй Юсіпец (97, 66+31). Самы карысны ў чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме «гол+пас» — Генадзь Блізнюк (95, 66+29). Самы карысны ў адным чэмпіянаце Беларусі Першай лігі (Д2) па сістэме «гол+пас» — Андрэй Юсіпец (32, 18+14, 1997 год). Самы карысны ў адным чэмпіянаце Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме «гол+пас» — Раман Васілюк (36, 24+12, 2007 год).
Рэкорды чэмпіянатаў Беларусі Усталяваныя «Гомелем» у сезоне 2003 года: 21 гульня ў адным сезоне на «нуль». 11 гульняў запар з пачатку чэмпіянату на «нуль» (рэкорд краіны для двухкругавых чэмпіянатаў). 25 перамог запар у чэмпіянатах Першай лігі (1997, 2010). 27 перамог (90 %) у чэмпіянатах Першай лігі (2010).
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Першая (Д1) 16 15 1 3 11 5–32 5 1/8 фіналу 1992/93 Першая (Д1) 10 32 9 8 15 23–40 26 1/8 фіналу 1993/94 Першая (Д1) 15 30 7 5 18 36–47 19 1/8 фіналу 1994/95 Першая (Д1) 15 30 6 6 18 26–59 18 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу 1995 Другая (Д2) 9 14 5 2 7 19–17 12 Чвэрцьфінал 1996 Другая (Д2) 4 24 11 9 4 42–19 42 1/16 фіналу 1997 Другая (Д2)1 30 27 1 2 83–9 82 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу 1998 Вышэйшая (Д1) 5 28 12 9 7 36–30 45 Чвэрцьфінал Змена назваў ліг 1999 Вышэйшая (Д1) 3 30 19 6 5 57–28 63 Паўфінал 2000 Вышэйшая (Д1) 6 30 17 2 11 50–41 53 Чвэрцьфінал 2001 Вышэйшая (Д1) 6 26 13 5 8 36–24 44 Уладальнік 2002 Вышэйшая (Д1) 6 26 13 4 9 46–33 43 Паўфінал 2003 Вышэйшая (Д1) 1 30 23 5 2 56–12 74 Фіналіст 2004 Вышэйшая (Д1) 5 30 13 7 10 42–41 46 Чвэрцьфінал 2005 Вышэйшая (Д1) 7 26 12 3 11 34–32 39 Паўфінал 2006 Вышэйшая (Д1) 5 26 12 6 8 33–32 42 1/8 фіналу 2007 Вышэйшая (Д1) 2 26 12 8 6 49–28 44 Чвэрцьфінал 2008 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 6 15 35–47 33 Чвэрцьфінал 2009 Вышэйшая (Д1) 12 26 8 5 13 31–48 29 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу 2010 Першая (Д2) 1 30 27 1 2 80–16 82 Уладальнік Выхад у Вышэйшую лігу 2011 Вышэйшая (Д1) 3 33 13 15 5 36–24 54 Паўфінал 2012 Вышэйшая (Д1) 4 30 14 8 8 39–24 50 Чвэрцьфінал 2013 Вышэйшая (Д1) 6 32 11 7 14 34–40 40 Чвэрцьфінал 2014 Вышэйшая (Д1) 6 32 10 8 14 29–41 38 1/8 фіналу 2015 Вышэйшая (Д1) 14 26 5 3 18 22–41 18 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу 2016 Першая (Д2) 1 26 19 6 1 48–11 63 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2017 Вышэйшая (Д1) 10 30 9 8 13 24–25 35 1/8 фіналу 2018 Вышэйшая (Д1) 12 30 7 7 16 16–36 28 1/8 фіналу 2019 Вышэйшая (Д1) 15 30 7 8 15 44–50 29 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу 2020 Першая (Д2) 2 26 18 5 3 60–20 54 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2021 Вышэйшая (Д1) 4 30 17 8 5 57–23 59 Уладальнік 2022 Вышэйшая (Д1) 7 30 12 7 11 36–37 43 1/8 фіналу 2023 Вышэйшая (Д1) 6 28 11 8 9 45–48 41 1/16 фіналу 2024 Вышэйшая (Д1) 6 30 11 11 8 37–28 44 1/8 фіналу 2025 Вышэйшая (Д1) 9 30 12 7 11 35–34 43 1/8 фіналу
Міжнародныя кубкі КубакІВНПМЛіга чэмпіёнаў 2 1 0 1 1–2Ліга Еўропы 16 5 1 10 21–25Ліга канферэнцый 2 0 0 2 2–7Кубак Інтэртота 4 1 1 2 3–7Усяго 24 7 2 15 27–41
Сезон Спаборніцтва Раўнд Клуб Хатні У гасцяхВынік1999Кубак Інтэртота1 раўнд Градзец-Кралавэ1:00:11:1 () 2 раўнд Хамарбю (Стакгольм)2:20:42:6 2000/01Кубак УЕФАКвал. раўнд АІК (Стакгольм)0:20:10:3 2002/03Кубак УЕФАКвал. раўнд ХІК (Хельсінкі)1:04:05:0 1 раўнд Шальке 041:40:41:8 2004/05Ліга чэмпіёнаў УЕФА1 кв. раўнд Тырана0:21:01:2 2008/09Кубак УЕФА1 кв. раўнд Легія (Варшава)0:01:41:4 2011/12Ліга Еўропы3 кв. раўнд Бурсаспор1:31:22:5 2012/13Ліга Еўропы1 кв. раўнд Вікінгур4:06:010:0 2 кв. раўнд Рэнова0:12:02:1 3 кв. раўнд Ліверпул0:10:30:4 2022/23Ліга канферэнцый2 кв. раўнд Арыс (Салонікі)1:21:52:7
Неафіцыйныя турніры Сезон Спаборніцтва Раўнд КлубВынік2004Кубак чэмпіёнаў СадружнасціГрупа А ЦСКА (Масква)2:2 Рэгаз-ТадАЗ2:1 Пахтакор2:21/4 фіналу Дынама (Тбілісі)1:4
Вядомыя ігракі Наступныя ігракі «Гомеля» выклікаліся ў нацыянальныя зборныя сваіх краін. Тлустым пазначаны ігракі, якія выклікаліся ў зборную падчас выступаў за «Гомель».
Ара Акапян Завен Бадаян Агван Мкртчан Армен Тыгранян Ілья Алексіевіч Антон Амельчанка Юрый Афанасенка Дзмітрый Бага Генадзь Блізнюк Мікалай Бранфілаў Рэнан Брэсан Аляксандр Бычанок Раман Васілюк Уладзімір Гаеў Аляксей Гаўрыловіч Вячаслаў Глеб Эдуард Дземенкавец Станіслаў Драгун Андрэй Каваленка Дзмітрый Камароўскі Аляксандр Карніцкі Мікалай Кашэўскі Раман Кірэнкін Павел Кірыльчык Аляксандр Кліменка Андрэй Клімовіч Аляксандр Кульчы Фёдар Лукашэнка Аляксандр Лянцэвіч Аляксандр Макась Сяргей Мацвейчык Вадзім Пабудзей Аляксей Панкавец Кірыл Паўлючак Міхаіл Пацко Ігар Ражкоў Максім Разумаў Філіп Рудзік Андрэй Салавей Міхаіл Сівакоў Павел Сітко Ігар Стасевіч Валерый Стрыпейкіс Павел Сядзько Ігар Тарлоўскі Віталь Трубіла Аляксандр Шагойка Павел Шаўроў Алег Шкабара Руслан Юдзянкоў Андрэй Юсіпец Махамед Канатэ Гідэон Баа Эдуард Сергіенка Ісмаіла Саро Вітаўтас Лукша Эрнестас Шэткус Ігар Цыгырлаш Томаш Новак Сяргей Падпалы Лукаш Цясак Валерый Брошын Сяргей Гарлуковіч Георгій Ярцаў Аляксандр Дзмітрыеў Андрэй Сідарэнкаў Андрэй Сцяпанаў
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт клуба
Гомель
Катэгорыя:1959 год у Гомелі