Вае́нная тапагра́фія — галіна тапаграфіі, спецыяльная ваенная дысцыпліна, якая вывучае спосабы і сродкі ацэнкі мясцовасці, арыентавання на ёй і выканання палявых вымярэнняў для забеспячэння баявой дзейнасці войскаў, правілы вядзення рабочых тапаграфічных карт камандзіраў і распрацоўкі графічных баявых дакументаў.
Ваенная тапаграфія грунтуецца на дасягненнях геадэзіі, картаграфіі і асновах ваеннай навукі і ўключае распрацоўку тэорыі і практыкі тапографа-геадэзічнага забеспячэння баявых дзеянняў, арганізацыю і методыку тапаграфічнай падрыхтоўкі войскаў, вывучэнне тапаграфічных карт, аэрафотаздымкаў і іншых дакументаў пра мясцовасць і выкарыстанне іх для кіравання войскамі; распрацоўку спосабаў, сродкаў і метадаў разведкі мясцовасці, арыентавання і вымярэнняў; складанне баявых графічных дакументаў і іншыя. У ваеннай тапаграфіі выкарыстоўваюцца спецыяльныя ўмоўныя знакі, якімі на картах адлюстроўваецца інфармацыя аб стане войскаў, іх складзе, аб пунктах дыслакацыі, пазіцыях, напрамках дзеянняў.
Ваенная тапаграфія як від падрыхтоўкі (дысцыпліна) уваходзіць у склад праграм ваенна-навучальных устаноў і ў праграмы баявой падрыхтоўкі частак і падраздзяленняў радоў войскаў.
Зноскі
Літаратура
Евдокимов А. А. Военная топография. Пособие для практических занятий. — Санкт-Петербург: ГУАП, 2008. — 152 с. Шульдешов Л. С. Военная топография : учебное пособие / Л. С. Шульдешов, В. А. Родионов, В. А. Софронов, В. В. Углянский. — Москва : КНОРУС, 2019. — 164 с. — (Военная подготовка). — ISBN 978-5-406-06569-3.
Спасылкі Топография военная // Сайт Міністэрства абароны РФ
Катэгорыя:Тапаграфія Катэгорыя:Ваенная навука