Хало́пеніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Халопенічы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Халопенічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Халопенічы атрымалі статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узнацкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., 26 жніўня 1959 года — частка скасаванага Слабадскога сельсавета (9 населеных пунктаў: Баркі, Валоба, Грыцкавічы, Дудзінка, Краснаўка, Мхерына, Падалец, Струга і Шамкі)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Крупскага раёна. 5 мая 1962 года ў склад Ігрушкаўскага сельсавета пералічаны 8 населеных пунктаў (вёскі Актавія, Батуры, Ваўкавыск, Гута, Кругліца, Пярэсіка, Старая Пярэсіка і Узнацк)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Вялікахальнявіцкага сельсавета перададзена вёска СлабадаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).. У 1989 годзе скасавана вёска ВалобаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 красавіка, 29 мая і 26 чэрвеня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).. 22 красавіка 1991 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Халопеніцкага пассавета.
30 кастрычніка 2009 года Халопеніцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Янаўшчынскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Баркі, Барсукі, Вялікія Хальнявічы, Глінаўка, Дудары, Клішына, Лісічына, Малы Каменец, Мялешкавічы, Падбярэззе, Пасёмкавічы, Янаўшчына і пасёлак Хальнявічы)Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области . 20 верасня 2021 года скасавана вёска ЗорасліРешение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области .
Насельніцтва Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты, без Халопенічаў) — 1391 чалавек, з іх 97,6 % — беларусы, 1,9 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 2737 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2009 годзе