«Райсн» ці «Белару́сь» () — паэма Мойшэ Кульбака, якая ўпершыню была надрукавана ў лютым 1922 года ў Нью-Ёрку ў часопісе «Цукунфт»Мойшэ Кульбак. З паэмы «Беларусь». Паэзія Мойшэ Кульбака ў перакладзе Андрэя Хадановіча і Сяргея Шупы. Паэма апявае краявіды Беларусі і яе насельнікаў. Беларускі перакладчык Сяргей Шупа параўноўвае паэму Мойшэ Кульбака з «Новай зямлёй» Якуба Коласа і баладамі Адама Міцкевіча.
Назва Знаўца творчасці Мойшэ Кульбака Сяргей Шупа адзначае, што паняцці Райсн і Беларусь шмат у чым супадаюць — гістарычна і геаграфічна, яны існуюць як бы ў розных вымярэннях, як два паралельныя сусветы ў адной часапрасторы. Райсн — паняцце яўрэйскай ментальнай геаграфіі, якое называе гістарычную тэрыторыю пражывання яўрэяў на беларускіх землях. Тэрыторыя Райсн фактычна заўсёды супадала з тэрыторыяй Беларусі, прычым калі лакалізацыя Беларусі з часам мянялася і ўдакладнялася — гэтак жа паралельна за ёй перамяшчалася ў прасторы і Райсн. Можна таксама вызначыць наступнае значэнне тэрміну Райсн — гэта тэрыторыя, дзе суседзі яўрэяў размаўлялі па-беларускуRaysn|רייסן|Беларусь. A Song of the People and Landscape of Belarus.
Аднак ужо на пачатку XX стагоддзя гэты тэрмін у яўрэйскім асяроддзі ўспрымаўся як архаічны, старасвецкі, легендарны — нешта са старонак старадаўніх рукапісаў і з народных легенд. Згадваў пра яго з 1918 годзе ў часопісе «Крывічанін» Вацлаў Ластоўскі:
Гісторыя твору Стварыць паэтычны свет краіны Райсн Кульбак задумаў на чужыне, калі ён на некалькі гадоў пакінуў родны край. У Берліне, у 1921 годзе, у яго раптам абудзілася вострая настальгія, якая дала яму натхненне напісаць самыя свае райснскія (ці беларускія) творы. Верш «Вялля і Нёман» у паэме нагадвае настальгічны верш «Вялля» ў паэме «Конрад Валенрод» Адама Міцкевіча, напісанай таксама неўзабаве пасля таго, як паэт пакінуў родны край.
Іншы райснец і паэт Аўром Лесін надрукаваў твор «Райсн» у сваім прэстыжным літаратурным часопісе «Цукунфт» ў Нью-Ёрку ў лютым 1922 года і назваў твор «паэмай трывалай, свежай, прымітыўнай прыземленасці», у якім паэт стварае са звычайных вяскоўцаў класічных герояў — як яўрэяў, так і неяўрэяў, якія «выпраменьваюць свежы духмяны водар палёў, лясоў і рэк».
Перакладчык паэмы Сяргей Шупа адзначае:
Пераклад Упершыню на беларускую мову частковы пераклад паэмы «Райсн» зрабіў Язэп Семяжон у 1970 годзе. У 2022 годзе ва ў 117 выпуску часопіса Дзеяслоў быў упершыню надрукаваны цалкавіты пераклад паэмы «Райсн» на беларускую мову, вершаваны пераклад ажыццявіў беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, а пераклад з ідыш зрабілі Сяргей Шупа і Вольф Рубінчык. У 2022 годзе таксама выйшаў двухтомнік Мойшэ Кульбака. Першы том быў выдадзены на ідыш, мове арыгіналуMojše Kulbak. Ale lider un poemen / משה קולבאַק. אַלע לידער און פּאָעמען; у другі том уключылі лацінскую транслітарацыю вершаў і іх пераклад на беларускую мовуМойшэ Кульбак. Усе вершы і паэмы.
На рускую мову твор пераклаў ураджэнец Мінска Аляксандр Рывін. На англійскую мову Райсн пераклаў Леанард Вольф.
Ушанаванне памяці У 1950-я яўрэйскі знакаміты паэт Герц Гросбард выпусціў пластынкі з найграннем тэкстаў класічных твораў яўрэйскай літаратуры XІX-XX стагоддзя на ідышыThe Grosbard Project. Online Archive of Grosbard’s Word Concerts. На другой з дзесяці пласцінак ёсць урывак паэмы Райсн. Гросбард чытае на літаратурным, літоўскім вымаўленні, у той час, як Кульбак пісаў у беларускім вымаўленні: усе ой у арыгінале гучаць як эй. У 2014 г. выйшаў музычны альбом гурта «Літвакус», названы «Райсн» у гонар знакамітай паэмыHey Antoshe.
Крыніцы
Спасылкі Райсн , вершаваны пераклад Андрэя Хадановіча, пераклад з ідыш Сяргея Шупы і Вольфа Рубінчыка, пераклад апублікаваны ў 117 выпуску часопіса Дзеяслоў, с. 148—159. Райсн арыгінал на ідыш. Райсн на англійскай мове, пераклад Леанарда Вольфа, а таксама частковы пераклад Язэпа Семяжона на беларускую мову. Art.Context. Андрэй Хадановіч, Весна Вашко, Сяргей Шупа Андрэй Хадановіч і Сяргей Шупа чытаюць урывак з паэмы Райсн.
Катэгорыя:Творы Мойшэ Кульбака Катэгорыя:Творы 1922 года Катэгорыя:Эпасы Катэгорыя:Літаратурныя творы, перакладзеныя на беларускую мову