8-я «Індыйская» аператыўная эскадра караблёў ВМФ (скарочана: 8 АпЭск) — аператыўнае аб’яднанне (аператыўная эскадра) карабелёў і судоў Ваенна-марскога флоту СССР. Прызначалася для вырашэння баявых задач у зоне Індыйскага акіяна і Персідскага заліва ў перыяд Халоднай вайны.

Асноўным патэнцыйным праціўнікам з’яўляўся 7-ы аператыўны флот ВМС ЗША.

Гісторыя Папярэднікам 8-й аператыўнай эскадры з’яўлялася 1-я змяшаная аператыўная брыгада, створаная ў 1973 годзе. Да яе пастаянная савецкая ваенна-марская прысутнасць у Індыйскім акіяне вялася з 1971 года. Тут дзейнічалі караблі Ціхаакіянскага флоту, але пастаяннага арганізацыйнага афармлення не мелася (ствараліся часовыя атрады караблёў з паходнымі штабамі на борце).

Эскадра была сфарміравана дырэктывай Галоўнага штаба ВМФ ад 12 сакавіка 1974 года, фарміраваў яе Ціхаакіянскі флот.

Караблі эскадры ўдзельнічалі ў выкананні задач па баявому траленню і ўздыму затопленых суднаў у Бангладэш (1972—1974), у аперацыі па размініраванні Суэцкага канала ў 1974—1975 гадах (разам з амерыканскім флотам), у эвакуацыі савецкіх і кубінскіх спецыялістаў з Самалі ў 1977 годзе ў сувязі з Агадэнскай вайной.

Сілы аб’яднання аказалі падтрымку ўрадавым войскам Эфіопіі ў барацьбе з эрытрэйскімі сепаратыстамі. Так, восенню 1977 года ў блакаваны сепаратыстамі порт Масауа быў высаджаны дэсант савецкай марской пяхоты, які прыняў удзел у баях, а ў снежні 1977 — студзені 1978 года эсмінец «Вескі», як сцвярджаецца, аказваў артылерыйскую падтрымку эфіопскім войскам у баях з эрытрэйскімі сепаратыстамі ў раёне гэтага порта (члены экіпажа эсмінца гэта абвяргалі).

У перыяд Ірана-тракскай вайны (1980—1988) і амерыканскай аперацыі «Бура ў пустыні» (1991) караблі эскадры забяспечвалі бяспеку савецкіх танкераў і сухагрузаў, якія выконвалі рэйсы па Аманскім і Персідскім залівам.

Аб’яднанне расфармавана дырэктывай Галоўнага штаба ВМФ Расіі ад 29 кастрычніка 1992 года.

Склад У 1988 годзе ў склад 8-й эскадры ўваходзілі больш за 20 караблёў і судоў забеспячэння, акрамя гэтага, для яе ўзмацнення пасылаліся вартавыя караблі і марскія тральшчыкі з Чарнаморскага флоту, а таксама караблі Паўночныга і Ціхаакіянскага флатоў.Тихоокеанский флот России. 1731—2006 гг.: исторический очерк. К 275-летию. — Владивосток, 2006.

У аператыўным падначаленні 8 АпЭск знаходзіўся пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ на востраве Нокра (Эфіопія) у Чырвоным моры.

Камандзіры з 1971 па 1974 — віцэ-адмірал Аляксандр Аляксандравіч Трафімаў з 1974 па 1975 — віцэ-адмірал Уладзімір Сяргеевіч Круглякаў з 1975 па верасень 1979 — віцэ-адмірал Мікалай Якаўлевіч Ясакаў з верасня 1979 па чэрвень 1982 — віцэ-адмірал Міхаіл Мікалаевіч Хранапула з чэрвеня 1982 па кастрычнік 1984 — віцэ-адмірал Фелікс Мікалаевіч Громаў з кастрычніка 1984 па красавік 1987 — віцэ-адмірал Рудольф Васільевіч Паромаў з красавіка 1987 па кастрычнік 1991 — віцэ-адмірал Валерый Мікалаевіч Сяргееў з кастрычніка 1991 па снежань 1992 — віцэ-адмірал Мікалай Мікітавіч Берагавы

Крыніцы

Літаратура Бирилло Н. Н. 8-я оперативная эскадра кораблей Военно-Морского Флота СССР: ВМФ СССР в операционной зоне Индийского океана. Исторические хроники боевой службы 8-й ОПЭСК ВМФ. 1974-1992 гг. — М.: Кучково поле, 2010. — 431 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-9950-0098-3. Фёдоров В. М. «Жаркие» мили Индийской эскадры. — М.: [б. и.], 2016. — 575 с. — ISBN 978-5-88149-520-6. Коряковцев А. А., Ташлыков С. Л. Противостояние ВМФ СССР и ВМС США в Индийском океане в годы «холодной войны». // Военно-исторический журнал. — 2019. — № 7. — С.14—18.

Спасылкі 8-я оперативная эскадра кораблей 8-я оперативная эскадра Тихоокеанского флота Грани. Ру

Катэгорыя:Ваенна-марскі флот СССР Катэгорыя:Замежныя кантынгенты Узброеных сіл СССР