Хаўер Адэльмар Санеці (; года, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст. Шырока вядомы дзякуючы выступам за італьянскі клуб «Інтэрнацыянале», капітанам якога з'яўляўся. На сёння працуе віцэ-прэзідэнтам клуба «Інтэрнацыянале». Хаўер правёў за нацыянальную зборную Аргенціны амаль паўтары сотні матчаў, што з'яўляецца рэкордам для аргенцінскага футболу. У складзе зборнай Хаўер прыняў удзел у двух чэмпіянатах свету (1998, 2002), пяці Кубках Амерыкі (1995, 1999, 2004, 2007, 2011), двух Кубках канфедэрацый (1995, 2005), а ў 1996 годзе ў складзе алімпійскай каманды стаў сярэбраным прызёрам футбольнага турніру ў Атланце. Выступае на пазіцыі абаронцы.

Санеці з'яўляецца легендай і сімвалам міланскага «Інтэра». Хаўер ёсць рэкардсменам паводле колькасці праведзеных матчаў за «нерадзуры», адначасова Санеці з'яўляецца рэкардсменам італьянскай Серыі A сярод замежных ігракоў паводле колькасці праведзеных матчаў. Быў уключаны Пеле ў спіс ФІФА 100.

Кар’ера Раннія гады Хаўер Санеці нарадзіўся ў паўднёва-ўсходнім прадмесці Буэнас-Айрэсу і вырас у прамысловым раёне Авельянеды. Вучобу ў школе ён сумяшчаў з заробкамі, дапамагаючы свайму бацьку, муляру. Акрамя таго, Хаўер дапамагаў свайму стрыечнаму брату ў прадуктовай краме і працаваў разносчыкам малака. Аднак у вольны час хлопец заўсёды імкнуўся гуляць у футбол на мясцовых пляцоўках.

«Тальерэс» Пасля таго, як Санеці не ўдалося ўладкавацца ў моладзевую акадэмію «Індэпенд’ентэ», аднаго з двух грандаў гораду Авельянеды, малады футбаліст падпісаў кантракт са сціплым клубам «Тальерэс» з Рэмедыяс-дэ-Эскалада, які ў 1992 годзе выступаў у Другім дывізіёне чэмпіянату Аргенціны. У гэтай жа камандзе пачаў прафесійную кар’еру ў 1985 годзе і выступаў да 1988 года старэйшы брат Хаўера, Серхіа. Свой першы сезон у прафесійным футболе Санеці правёў вельмі паспяхова, гэта значыць нягледзячы на тое, што «Тальерэс» фінішаваў на 14 месцы, абаронца згуляў у 33 матчы першынства з 42.

«Банфільд» Па заканчэнні сезона Санеці перайшоў у «Банфільд», які як раз стаў чэмпіёнам другога дывізіёна сезона 1992—1993 гадоў і рыхтаваўся да старту ў эліце аргенцінскага футболуArgentina Second Level 1992/93. rsssf.com. Дэбют 20-гадовага Санеці за клуб адбыўся 12 верасня 1993 года ў хатнім матчы супраць «Рывер Плейт» (0:0). Праз 17 дзён Санеці забіў свой першы гол за «Банфільд» у браму «Ньюэлс Олд Бойз» (1:1). За сваю ўпэўненую гульню Хаўер даволі хутка заваяваў папулярнасць у заўзятараў клуба.

«Інтэрнацыянале» У 1995 годзе Санеці разам са сваім суайчыннікам Себасцьянам Рамбертам перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале». Гэта была перша купля іграка для новага прэзідэнта «Інтэра» Масіма Мараці. І калі Рамберт, пасля сезону, у якім ён гэтак і не дэбютаваў за італьянскую каманду, быў вымушаны пакінуць клуб, то Санеці наканавана было стаць адным з самых паважаных і заслужаных ігракоў у гісторыі гэтай каманды.

Дэбют Хаўера за новую каманду адбыўся 27 жніўня 1995 года ў хатняй гульні супраць клуба «Вічэнца». У першым жа сезоне Санеці стаў іграком асновы свайго новага клуба. У другім сезоне за «Інтэр» ігрок дзейнічаў, у асноўным, у паўабаронеItaly Championship 1996/97 rsssf.com. Аднак перад пачаткам наступнага сезона «Інтэр» сур’ёзна ўмацаваў свой ​​склад — прыйшлі такія ігракі, як Раналду, Альвара Рэкоба, Тарыба Уэст, Дыега Сімеонэ. Узмацненне канкурэнцыі ў лініі паўабароны і нападу прывяло да таго, што Хаўер у выніку апынуўся на левым флангу абароны.

Міжнародная кар’ера Санеці дэбютаваў у складзе зборнай Аргенціны 24 лістапада 1994 года ў матчы супраць зборнай Чылі ва ўзросце 21 года. 17 лістапада 2007 года ў матчы супраць зборнай Балівіі выйшаў на поле ў складзе зборнай Аргенціны ў 116-ы раз, пабіўшы рэкорд шматгадовага партнёра па зборнай Раберта Аялы.

Дасягненні «Інтэрнацыянале» Чэмпіён Італіі (5): 2006, 2007, 2008, 2009, 2010 Уладальнік Кубка Італіі (4): 2005, 2006, 2010, 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі (4): 2005, 2006, 2008, 2010 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010 Уладальнік Кубка УЕФА: 1998 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2010

Асабістае жыццё Хаўер жанаты, жонку завуць Паўла СанеціЖена Дзанетти подверглась нападению. Pinkfootball.ru. У пары трое дзяцей. 9 мая 2012 года нарадзіўся малодшы сын Хаўера — ТомасУ капитана «Интера» Санетти родился сын. championat.com. Санеці, пабожны каталік, з'яўляецца блізкім сябрам галандскага футбаліста Уэслі Снейдэра, якога ён натхніў перайсці ў каталіцтваDutch soccer player who scored winning goal against Brazil is Catholic convert. Catholic News Agency.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Профіль на афіцыйным сайце ФК «Інтэрнацыянале» Профіль на сайце Futbol Punto

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Тальерэс Рэмедыяс-дэ-Эскалада Катэгорыя:Ігракі ФК Банфілд Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан