Шэлдан Райлі Эрнандэс (; нар. 14 сакавіка 1999 года), прафесійна вядомы як Шэлдан Райлі () — аўстралійскі спявак і аўтар песень. Пераможца Eurovision — Australia Decides 2022 і прадстаўнік Аўстраліі на конкурсе Еўрабачанне з песняй «Not the Same», заняў 15 месца (123 балы ад журы і 2 ад тэлегледачоў).

Быў удзельнікам восьмага сезона The X Factor Australia, сёмага і восьмага сезонаў The Voice Australia, а таксама ўдзельнікам пятнаццатага сезона America’s Got Talent.

Біяграфія Райлі нарадзіўся ў Сіднеі ў сям’і маці-аўстралійкі і бацькі-філіпінца.

У 2016 годзе Райлі, які тады выступаў пад сваім поўным імем Шэлдан Эрнандэс, прайшоў праслухоўванне для восьмага сезона The X Factor Australia з песнямі «Circle of Life» Элтана Джона і «Ordinary People» Джона Леджэнда. Першапачаткова ён удзельнічаў у катэгорыі 14-21, а настаўнікам быў Адам Ламберт, і быў выключаны як сольны выканаўца на этапе конкурсу. Райлі вярнуўся ў «Х-фактар» пасля таго, як настаўнік катэгорыі «Гурты» Ігі Азалія абраў яго ў склад новага бойз-бэнду з выбылых сольных выканаўцаў. Гурт меў назву «Time and Place», і ў яго склад, акрамя Шэлдана, ўваходзілі Самі Афуні, Мэцью Макнот і Леон Крэбер.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прадстаўнікі Аўстраліі на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2022