Піўні́чы літоўскі () — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, загадваў вялікакняжацкімі піўніцамі, сачыў за якасцю і пастаўкамі піва да стала вялікага князя. Часам быў вядомы як «падчашы надворны». Першы вядомы піўнічы — Мікіта Мікалаевіч (1546). За часамі кіравання Генрыка Валезы і Стэфана Баторыя пасада была падзелена на дзве асобныя: піўнічы, які загадваў віном і піўнічы, які загадваў півам. З часам пасада стала тытулярнай.
Піўнічымі літоўскімі былі:
Мікіта Мікалаевіч (?— до 16.6.1546) Стэфан Вешэневіч (?— 13.9.1549 — ?) Марцін Падскарбскі (?— 5.4.1552 — ?) Барталамей Стож (Шторц; ? — 1562 — ?) Фэрэнс (Фэрэнц) Вэнгжын (?— да 7.1572 — да 2.4.1582) Беньяш Гансяроўскі (Гансэроўскі, Кантэроўскі; 2.4.1582 — 30.7.1614 — ?) Яраш Пежхлінскі (?— 1616 — 8.3.1633) Стэфан Пежхлінскі (8.3.1633 — да 21.2.1659) Рафал Вышатраўка (?— 5.9.1660 — 18.8.1671 — ?) Казімер Шумлянскі (? — 1678 — 12.3.1683 — ?) Даніэль Францішак Забельскі (?— 26.5.1683 — ?) Юзаф Ян Ладзінскі (29.4.1685? — 1689 — 1.7.1700 — ?) Адам Ян Петрашкевіч (?— 15.8.1685 — ?) Ян Тэадор Кершэнброк (Кэршэнброк, Кіршэнброх; ? — 11.2.1688 — 1699 — ?) Мікалай Вільпішэўскі (?— 1698 — ?) Ян Барткевіч-Шылянскі (9.5.1699 — 20.1.1702 — 1742) Ян Сястрэнчэвіч-Кучук (?— 23.2.1712 — ?) Францішак Пілсудскі (24.10.1744 — 15.3.1789) Ігнацы Юліуш Пілсудскі (4.3.1790 — 1795)
Крыніцы
Літаратура
Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994. Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.
Катэгорыя:Ураднікі Вялікага Княства Літоўскага