Універсітэт Нотр-Дам () — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў мясцовасці Нотр-Дам у штаце Індыяна, ЗША.
Агульная характарыстыка Французскі каталіцкі святар Эдвард Сорын заснаваў вучэльню ў 1842 годзе. Універсітэт стаў больш вядомым у пачатку ХХ стагоддзя. Створаны першапачаткова для мужчын, універсітэт пачаў прымаць жанчын на бакалаўрыят у 1972 годзе. Размешчаны ўніверсітэт у мястэчку Нотр-Дам у 2 гадзінах язды ад Чыкага. Сімвал універсітэта — сабор з залатым купалам, на вяршыні якога знаходзіцца статуя Дзевы Марыі ().
Сёння гэта адзін з лепшых універсітэтаў ЗША. Бюджэт універсітэта складае больш за 18 мільярдаў долараў ЗША, што з’яўляецца адным з найбуйнейшых сярод універсітэтаў ЗША. Універсітэт штогод траціць на навуковыя даследаванні больш за 240 мільёнаў долараў ЗША.
Універсітэт складаецца з сямі школ і каледжаў. Універсітэт асабліва вядомы сваімі юрыдычнымі і медыка-біялагічнымі праграмамі. Нотр-Дам падтрымлівае сістэму бібліятэк, культурных цэнтраў і навуковых музеяў. Большасць студэнтаў універсітэта жывуць на тэрыторыі кампуса ў адным з 33 інтэрнатаў. Супольнасць выпускнікоў універсітэта налічвае больш за 150 тысяч былых студэнтаў універсітэта.
Структура Школа архітэктуры Каледж мастацтваў і літаратуры Каледж бізнесу Каледж інжынерыі Школа глабальных спраў Школа права Каледж прыродазнаўчых навук Школа магістратуры і аспірантуры
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Індыяны