Filistatidae — сямейства аранеаморфных павукоў з надсямейства .
Апісанне Сустракаюцца пад камянямі, у дуплах дрэў, у паглыбленнях схілаў, у расколінах сцен і платоў. З дапамогай крыбелярнай пласцінкі плятуць лоўчыя сеткі з вельмі тонкімі ніткамі. Павук пастаянна сядзіць у трубцы і дазнаецца пра набліжэнне здабычы па страсенні сігнальных нітак. Палююць, як правіла, на розных цвердакрылых або мнаганожак. Здабычу высмоктваюць праз ранку на адной з ног. Працягласць жыцця да 10 гадоў. прадстаўнікоў гэтага сямейства называюць «павукамі-камінарамі» з-за іх здольнасці пранікаць у шчыліны і дзіркі.
Распаўсюджанне Сустракаюцца на ўсіх кантынентах ніжэй 30-й паралелі паўночнага паўшар’я, за выключэннем раёнаў пустыннага клімату і Антарктыкі.
Класіфікацыя
Паводле на 8 жніўня 2017 года сямейства ўключае 152 віды, якія аб’ядноўваюцца ў 19 родаў:
— Заходняя і Цэнтральная Афрыка — Мадагаскар — Куба, Даміникана, Пуэрта-Рыка, Віргінскія астравы — ад Міжземнамор’я да Мікранезіі — ЗША — Гватэмала, Куба, Чылі — Новы Свет — Аргенціна — Туркменістан, Таджыкістан — Бразілія, Аргенціна — Малайзія — Афганістан — Аргенціна, Калумбія, Галапагоскія астравы — ад Міжземнамор’я да Новай Гвінеі — ад Міжземнамор’я да Індыі — Кітай — Аўстралія — захад Аўстраліі — Пярэдняя і Сярэдняя Азія
Крыніцы
Катэгорыя:Сямействы павукападобных Катэгорыя:Аранеаморфныя павукі