Каля 05:00 5 чэрвеня 2024 года Сілы аператыўнай падтрымкі (СПА) напалі на вёску Вад ан-Нура ў штаце Аль-Джазіра (Судан).
Камітэты грамадзянскага супраціву паведамілі, што паўстанцы спачатку абстралялі населены пункт з артылерыі. У адказ урадавая авіяцыя атакавала мяцежнікаў і прымусіла іх адступіць у раён Аль-Ашра. Пасля САП сабралі буйны атрад з дзясяткаў машын і акружылі Вад ан-Нуры. Вяскоўцы спрабавалі аказаць супраціў, але былі разбіты. Затым байцы разрабавалі рынак і дамы мясцовых жыхароў, расстрэльваючы па шляху мірных грамадзян. Сярод забітых САП — журналіст суданскага інфармацыйнага агенцтва Макаві Мухамад Ахмед. Папярэднія падлікі ахвяр вагаліся ад 100 да 200 загінулых.
Сілы аператыўнаў падтрымкі ў сваім афіцыйным акаўнце на «X» сцвярджалі, што ў вёсцы размяшчаліся атрады ўрадавай арміі і маджахеды, якія рыхтаваліся пачаць наступленне ў напрамку хартумскага раёна Джабаль Аўлія.
Крыніцы
Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2024 годзе Катэгорыя:Чэрвень 2024 года Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас Трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане Катэгорыя:Масавыя забойствы