10 чэрвеня 2024 года ваенны транспартнік Dornier 228 сіл абароны Малаві, на борце якога знаходзіўся віцэ-прэзідэнт краіны Саўлас Чыліма і восем іншых пасажыраў, разбіўся ў лясным запаведніку Чыкангава ў акрузе Мзімба. Выжылых не было.
Борт Пацярпелы самалёт Dornier 228 належаў паветранаму крылу Сілаў абароны Малаві. Раней ён некалькі разоў выкарыстоўваўся для перавозкі прэзідэнта Лазаруса Чакверы.
У апошнім рэйсе на борце знаходзіліся віцэ-прэзідэнт Саўлас Чыліма, былая першая лэдзі Патрыцыя Шаніл Мулузі і сем іншых пасажыраў, у тым ліку падначаленыя Чылімы і ахова. Экіпаж складаўся з трох чалавек. Пасажыры накіроўваліся на пахаванне былога міністра юстыцыі Ральфа Касамбары.
Катастрофа У 9:17 раніцы самалёт вылецеў з Міжнароднага аэрапорта Камузу (Лілонгвэ), накіраваўшыся ў аэрапорт Мзузу ў Паўночным рэгіёне. У пункт прызначэння борт павінен быў прыбыць у 10:02. Неўзабаве транспартнік знік з радараў .
Неадкладна пачалася пошукава-выратавальная аперацыя, але ёй перашкаджалі дрэнныя ўмовы надвор’я. Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія, Нарвегія і Ізраіль прапанавалі сваю дапамогу. Урад Малаві тым часам звярнуўся па дапамогу да суседніх Замбіі і Танзаніі.
11 чэрвеня ў лесе Чыкангава выяўлены абломкі самалёта. Выжыўшых не было. Целы ахвяр даставілі ў Лілонгвэ на борце верталёта ВПС Замбіі.
Рэакцыя Прэзідэнт Лазарус Чаквера адмяніў свой візіт на Багамы. Кіраўнік дзяржава сказаў, што «глыбока засмучаны і шкадуе» аб катастрофе. Ён таксама абвясціў 21-дзённую нацыянальную жалобу.
Палітычная партыя Чылімы, Аб’яднаны рух пераўтварэнняў, абвінаваціла ўлады ў павольнай рэакцыі на катастрофу.
Крыніцы
Катэгорыя:Чэрвень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 10 чэрвеня Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні 2024 года