Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Камерун - прыняты 20 мая 1975 года.
Апісанне і сімвалы Сцяг ўяўляе сабой камбінацыю панафрыканскіх колераў (зялёнага, жоўтага, чырвонага), размешчаных вертыкальна, як на сцягу Францыі, былой метраполіі.
Колеры маюць наступнае значэнне:
Зялёны колер сімвалізуе лясы ў паўднёвай частцы Камеруна; Чырвоны колер увасабляе адзінства поўначы і поўдня краіны, яе дзяржаўны суверэнітэт; Жоўты колер сімвалізуе сонца, а таксама саваны ў паўночнай частцы краіны. Залатая зорка увасабляе адзінства дзяржавы.
Катэгорыя:Сцягі дзяржаў