Геманхоз — гельмінтоз чалавека і жывёл з групы .
Апісанне Узбуджальнік — нематоды з роду . Распаўсюджана па ўсім свеце. Гемонхусы — невялікія ружовыя нематоды, якія дасягаюць 18-35 мм даўжыні. Лічынкі развіваюцца ў знешнім асяроддзі.
Спосаб заражэння Авечкі заражаюцца праз сена і ваду, забруджаныя інвазійнымі яйцамі гельмінтаў, летам — на ўвільготненых і забалочаных участках пашы.
Сімптомы У жвачных жывёл выклікае цяжкія разлады ўсяго арганізма, якія праяўляюцца ў паражэнні кішачніка, нервовай сістэмы, крывятворных органаў і эндакрынных залоз; маладняк (а ён найбольш успрымальны да інвазіі) пры гэтым часта гіне. У паўднёвых раёнах у авечак геманхоз часам працякае ў выглядзе энзаатый (часцей у гады з багатымі ападкамі). Лячэнне праводзяць фенаціязінам, які скормліваюць з дробненым збожжам.
У чалавека У чалавека інвазія геагельмінтам сустракаецца рэдка, хвароба працякае з дыспепсічнымі з’явамі. Заражэнне адбываецца праз рот.
Крыніцы
Літаратура
. — С. 31 ГЕМОНХОЗ
Катэгорыя:Рабдытыдозы Катэгорыя:Трыхастрангіліды