Дыпластаматыды (Diplostomatidae) — сямейства смактуноў атраду .
Апісанне Цела даўжынёй да 0,5 см складаецца з 2 сегментаў, звужанае пасярэдзіне. Пярэдняя частка плоская, лісцепадобная, задняя — падоўжаная. Маюць ротавую і брушную прысоскі, ззаду апошняй размешчаны фіксавальны орган Брандэрса. Развіццё з удзелам 2 прамежкавых гаспадароў: прэснаводныя малюскі, карпападобныя рыбы ці, зрэдку, земнаводныя.
Распаўсюджанне Пашыраны на ўсіх мацерыках, апрача Антарктыды.
Роды Роды, якія вылучаліся ў сямействе на 2023 год: — Schrank, 1788 — Dubois, 1935 — Van Haitsma, 1925 — Dubois, 1944 — von Nordmann, 1832 — Dubois, 1944 — Dubois, 1932 — Lutz, 1931 — Dubois, 1936
— Railliet, 1919 — Dubois, 1936 — Harkema and Miller, 1961 — Harkema, 1942 — Dubois, 1936 — Harkema and Miller, 1959 — Yamaguti, 1933
— Yamaguti, 1934
Значэнне Дарослыя дыпластаматыды паразіты рыбаедных птушак (асноўныя гаспадары), лічынкі іх — паразіты рыб, узбуджальнікі дыпластаматозаў. Шкодзяць сажалкавай рыбагадоўлі.
Крыніцы
* Катэгорыя:Сямействы плоскіх чарвей