Усць-Зула () — сяло ў Юрлінскім раёне Пермскага краю Расіі на правым беразе р. Зула, правым прытоку р. Лопва, за 16 км ад с. Юрла. Адміністрацыйны цэнтр Усць-Зулінскага сельскага паселішча. З поўначы да сяла прымыкаюць вёскі Дзямідава і Пясцерава, з поўдня вёска Букрэева. Агульнае насельніцтва, уключаючы суседнія вёскі, — 339 чалавек (2021).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Галіна Пятроўна Жаровіна, беларускі архітэктар-рэстаўратар
Катэгорыя:Населеныя пункты Пермскага края