Паланафілія, паланафільства — павага і сімпатыя да Польшчы, яе культуры, гісторыі, традыцый і звычаяў. Таксама можа праяўляцца ў палітыцы. Супрацьлеглая пазіцыя — паланафобія.
Гісторыя Аднымі з першых патэнцыйных паланафілаў былі выгнаныя яўрэі, якія пасяліліся ў Польшчы пасля Першага крыжовага паходу (1096—1099). Краіна стала месцам, дзе яны маглі схавацца ад пераследу і антысемітызмуDavid ben Samuel Ha-Levi, "Divre ̄ David Ture ̄ Zahav" (1689) in Hebrew. Published in: Bi-defus Y. Goldman, Warsaw: 1882. Quoted by the YIVO Encyclopedia of Jews in Eastern Europe.. Дзякуючы талерантнай палітыцы, яўрэі-ашкеназі ахвотна перанялі некаторыя аспекты польскай кухні, мовы і нацыянальнага адзення, што можна ўбачыць у артадаксальных яўрэйскіх суполках па ўсім свеце.
Да палітычнага паланафільства адносяцца дзеянні Ілжэдзмітрыя I і палітыка сямібаяршчыны падчас смуты ў РасііRobert O. Crummey, The Formation of Muscovy 1304–1613 (New York and London: Longman, 1987), pp. 224–5..
Развіццё прапольскіх настрояў у ЗША было звязаны з удзелам ураджэнцаў Рэчы Паспалітай (напрыклад, Казіміра Пуласкі і Тадэвуша Касцюшкі) у вайне за незалежнасць ад Вялікабрытаніі. На Гаіці з’ява распаўсюдзілася пасля таго, як польскія салдаты, пасланыя Напалеонам для падаўлення Гаіцянскай рэвалюцыі, перайшлі на бок паўстанцаў. Дзякуючы гэтаму ўчынку, паводле Канстытуцыя 1805 года, яны атрымалі гаіцянскае грамадзянства. Першы кіраўнік дзяржавы Жан-Жак Дэсалін нават назваў палякаў белымі неграмі Еўропы.
На працягу XIX стагоддзя паланафільскія настроі праяўляліся ў Германіі, Францыі і іншых краінах. Адным з наймацнейшых цэнтраў паланафільства была Ірландыя, паколькі ўдзельнікі ірландскага незалежніцкага руху бачылі падабенства ў лёсе абедзвюх краін.
Буйны ўсплёск паланафільства адбыўся ў першай палове XX стагоддзя і быў звязаны з падзеямі польска-савецкай і Другой сусветнай войн.
Крыніцы
Катэгорыя:Польскі нацыяналізм Катэгорыя:Культура Польшчы