Псу́я — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шоша, за 30 км на ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Псуя.
Плошча паверхні 0,65 км². Даўжыня 2,28 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 5,9 км. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Аб'ём вады 2,81 млн. м³. Плошча вадазбору 3,6 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, задзернаваныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, у мелкаводнай зоне пясчанае. Зарастае слаба, найбольш моцна ў паўднёвым заліве.Выцякае ручай у возера Доўгае.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. - Мн., 2007.
Волкаў І. Экалагічныя праблемы возера Псуя / І. Волкаў // Веснік Глыбоччыны. — 2002. — 24 ліп.
Спасылкі Возера Псуя
Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Шошы